Интересные ссылки

Ястраб. Яўсперыта

Ястраб.

У беларускай традыцыі ўважаўся за сімвал жарсці ў каханні і адвагі. Выкарыстоўваўся ў любоўнай магіі, бо лічылася, што калі на жываце насіць галаву Я., то ўсе будуць любіць. У фальклорных тэкстах Я. практычна не сустракаецца.

 

Яўсперыта.

Легендарная чараўніца, якая жыла на гары Шатрыя, сустракала каля магілы Альцыса шабаш ведзьмаў, якія зляталіся туды на Купалле з усёй Літвы, і там частавала іх.