Интересные ссылки

Падвей

Шкадлiвы вецер, верагод на тое, што i вiхор; хвароба, вы клiканая гэтым ветрам, «ветравое лiха». Сваiм нападам ён можа скру цiць чалавеку галаву, руку цi нагу, адняць мову. П. можа быць самарод ны цi насланы: «Падвейно, вражэ ча лавечэ, [з] чаго ж ты збуяўся: цi ты з ветру, цi ты з пяску, цi ты з вады, цi ты з агню, цi ты насланы?» Лiчылася, што благi вецер можа наслаць чараў нiк, але i кожны чалавек мог вы клiкаць вецер у спякотны дзень на полi рэзкiм свiстам , толькi рабiць гэта было небяспечна, можна было наклiкаць вiхор. П. у замове «Ад пад вею» называецца «нячыстым нячыс цiкам», паганцам: «Ты з паганага ўмываўся, та паганым запаразаўся». П. разганяюць па полi тры браты i тры сястры, яго вылечвае (выганяе) Прачыстая цi сам Хрыстос: « Iсус Хрыстос сядзiць, iз дзвюх чашэй мёд вiно пералiвае, а iз трэцяй падвей вы ганяе». Падвею супрацьпастаўляецца «вецер цiхi». Да яго звяртаюцца, каб забраў назад «ветравое лiха», дадзе нае чалавеку. Анёлы таксама ўяўля юцца абаронцамi людзей, яны адбi ваюць «усiх наглых урагоў i злыя ветрыпадвеi, буры злыя». У замовах ад падвею гаворыцца пра 12 вятроў, альбо 12 вiхроў, хоць, магчыма, гэтая сакральная лiчба не адпавядала колькасцi рэальных разнавiднасцяў вятроў, з якiх вядомы П., вiхор, буй ны вецер, цiхi вецер, бура, вея. Апош няя назва звязаная з моцным зiмовым ветрам, якi гонiць, правявае снег. Шкоднай вея не лiчыцца, хоць i за мятае ўсе сцежкiдарожкi. Створаны Максiмам Багдановiчам вобраз П., ветру, што гуляе ў заснежаным полi, больш стасуецца да веi, бо П. най перш шкадлiвы, хваробатворны павеў ветру, незалежны ад пары года i iншых абставiн. Каб засцерагчыся ад вiхору, трэба паказаць яму такi пашы раны абярэг, як кукiш, i ўзлаваны П. праiмчыць мiма, не закрануўшы ча лавека. П., як і іншыя паветраныя персанажы (напрыклад, Змей), меў і надзвычай выразную эратычнасек суальную функцыю. Так, герой бела рускай чарадзейнай казкі асілак Iван Падвей нарадзіўся ў царэўныпрыга жуні «ад падвею» скразняку.