Интересные ссылки

Пагоня

Герб Вялiкага Княства Лi тоўскага, Жамойцкага i Рускага, згадваецца ў летапiсных крынiцах з XIII ст., герб Беларускай Народнай Рэспублiкi i Рэспублiкi Беларусь да 1995 г., з якiм звязваецца шэраг сiмвалiчных значэнняў i старажыт ных мiфалагiчных уяўленняў. Адно з першых яго апiсанняў дае «Хронiка лiтоўская i жмойцкая»: «Тот Нари мунт мел герб або клейнот рицерства своего таковый, им и печатовался, Ве ликому Княству Литовскому зоставил его, а то такий: в гербе муж збройный, на коню белом, в полю червоном, меч голый, якобы кого гонячы держал над головою, и есть оттоля названы пого ня». Выява П. змяшчаецца на пячат цы вялiкага князя лiтоўскага Мiн доўга, каранаванага потым на караля Лiтвы, сталiцай якога быў Нава градак (фальклорны Ноўгарадок), на многiх iншых пячатках. Густынскi ле тапiс прыпiсвае акцыю стварэння гер ба iншаму князю: «В лето 6786 (1278 г.) ... Витен нача княжити над Литвою измысли себе герб и всему княжеству Литовскому печать: рыцер збройны на кони з мечем, еже ныне наречут Погоня». Аднак маюць рацыю тыя гiсто рыкi, якiя лiчаць, што такi герб мог iснаваць значна раней за час, якi па значаны ў летапiсах. Сiмвалы такога роўню канцэнтрацыi зместу не ства ралiся раптам i на пустым месцы. Яны грунтавалiся на старажытных трады цыях, iстотных уяўленнях, мiфалогii i таму былi зразумелымi грамадству, што дазваляла праз іх праводзiць iдэi грамадскага ладу, устойлiвасцi дачы ненняў, пераемнасцi звычаяў. У вы падку з П. яе пашырэнне i агульна народнае ўспрыняцце абапiралiся як на традыцыйныя ўяўленнi, так i на вiдавочныя задачы часу, задачы, што ставiла жыццё перад новай славяна балцкай дзяржавай, якой суджана было пад гэтым знакам заняць годнае месца ў гiсторыi Еўропы. Сама беларуская назва П. адлюст роўвала рэалii таго часу: наша радзiма, усё яшчэ верная боствам прадзедаў, абаранялася ад бясконцых наездаў з захаду рыцараўкрыжакоў (больш за 140 наездаў адбылося да пераломнага 1410 года, знакамiтай перамогi пад Грунвальдам) i крымскiх татараў з поўдня. Неабходнасць паў ставаць на абарону роднай зямлi ўсiм грамадствам была вiдавочная. Такое становiшча тлумачыць велiкакняскi лiст да грамадзян ад 20 лютага 1387 г., у якiм гаворыцца: «Згодна са ста радаўнiм звычаем, ваенны паход зяў ляецца абавязкам, якi выконваецца за кошт уласных маёмасцi i сродкаў. У тым выпадку, калi ўзнiкае неаб ходнасць пераследаваць ворагаў, непрыяцеляў нашых, якiя б уцякалi з нашай зямлi, то ў пераследзе такога кшталту, якое панароднаму завецца пагоняю, павiнны ўдзельнiчаць не толькi рыцары, але i кожны мужчы на, якi можа насiць зброю, якога б нi быў паходжання i стану». Такiм чы нам, народны звычай ладзiць пагоню за ворагамiнаезнiкамi даў назву i iдэю дзяржаве, абядноўваючы агуль най мэтай i задачамi ўсе станы гра мадства. I ўсё ж выява збройнага коннiкарыцара першапачаткова знак таго стану грамадства, якi пра фесiйна займаўся вайсковай справай i кiраўнiцтвам (ваяры, князi i да т. п.). Сам конь быў высока цанёнай жывё лай, найперш неабходнай для пера мог у бiтвах, а як ахвярны атрыбут ён займаў другое месца пасля чалавека. Дзеля сакральных мэтаў звычайна выбiралi белага каня (прыгадаем бе лага каня бога Светавiда на востраве Руген ды iнш.). Фальклор малюе воб разы прадстаўнiкоў панавальных кла саў, падаючы iх як уладальнiкаў вы датных коней, найчасцей вараных у багатым уборы: валачобныя песнi зы чаць «слiчнай паненцы жанiха, што з конiка не ссядае, перад крулем шапкi не знiмае». Глыбокае значэнне мае спалучэн не колераў у П. на чырвоным шчы це белы коннiк. Гэтыя два колеры ўзя ты з асноўнай колернай трыяды белы, чорны, чырвоны. Ужо iндаарыi мелi колернае вызначэнне сваiх асноўных станаў: святарыбрахманы мелi сваiм колерам белы, воiны i князi (кшатрыi) чырвоны, земляробы ды iншы свабодны люд (вайшi) сiнi. Сiнi, вiдаць, быў раўназначны чорна му, менавiта трыяда белы, чорны, чырвоны характэрна для беларус кай традыцыi. Калi браць пад увагу вiдавочную апазiцыйнасць белага i чорнага як святла i цемры, дня i ночы, «гэтага» i «таго» свету, дабра i зла, чысцiнi i бруду i да т. п., то чырвоны колер можна зразумець як колер жыц ця (крывi) у гэтым бiпалярным све це. Хоць супрацьпастаўляцца могуць таксама белы i чырвоны колеры (чыр воны Сонца, агонь, золата, жан чына, кроў; белы Месяц, серабро, вада, мужчына), аднак абодва яны могуць сiмвалiзаваць адну зяву, ут вараць разам жыццёвую пару (муж чына жанчына, напрыклад). У беларускiм фальклоры дзяўчына заў сёды «красна», а малойчык белы («бел малойчык»). Выкарыстанне ко лераў асноўнай колернай трыяды, вы лучэнне асобных з iх адрознiваецца ў традыцыях нават блiзкiх, сваяцкiх народаў. Латышская даследніца Мiрдза Абала адзначала, што «ўсё бязмежна добрае, прыгожае, любае, высакароднае ва ўсведамленнi латы шоў спрадвеку асацыюецца з iх са мым улюбёным колерам белым. Добра тое, што белае, чыстае». Слова «балт» азначае «белы». Беларусам i балтам па вызначэннi павiнен пада бацца белы колер. Аднак, усведамля ючы непадзельнасць свету, беларусы разумеюць неабходнасць i чорнага ко леру (у народнай песнi кароль, што выбраў чарнявую («чорну малую») дзяўчыну, не заўважыўшы «белу й румяну», тлумачыць свой выбар тым, што «на чорнай зямельцы жыта родзiць, мая жоначка сынкi водзiць», падаючы чорны колер як колер урад лiвасцi. Белы i чырвоны колеры П. можна разумець як спалучэнне чысцiнi, святасцi радзiмы i моцы жыццёвай сiлы, спалучэнне жаноча га i мужчынскага пачаткаў, разам з тым яно можа сiмвалiзаваць i два верхнiя станы грамадства святар ства i рыцарства як сакралiзацыю дзяржаўнай улады. Гэтае спалучэнне адпавядае архаiчным вылучэнням сiмвалiчных колераў у беларускай традыцыi як працягу традыцыi iндаеўрапейскай перавага белага колеру ў вопратцы з уключэннем арнаментыкi ў чырвоным i чорным колерах. Колерная сiмволiка П. пад мацоўваецца i/цi расшыфроўваецца нацыянальным белчырвонабелым сцягам, злучаючы дзяржаўныя сiм валы з архаiчнай народнай традыцы яй, што робiць iх вельмi глыбокiмi i незнiшчальнымi.