Интересные ссылки

Павук

У беларускай міфапаэтыч най традыцыі з вобразам П. асацыю юцца найперш працавітасць і добрыя прадказанні. Але заўзятая працаві тасць калісьці і падвяла П. і нават ста лася для яго конампраклёнам. Так, паводле захаванай на Гомельшчыне версіі колішняга этыялагічнага міфа, П. і пчала былі братам і сястрой. Ад нойчы, калі памірала іх маці, прыля цела сарока спачатку да пчалы, а потым і да П., і паведаміла сумную вестку. Пчала адразу ж кінула сваю працу і паляцела да маці, а П., спа слаўшыся на вялікую занятасць, за стаўся за сваёй працай. За гэта маці пракляла яго, і ён вымушаны вечна ткаць сваё павуцінне і ніяк яго не скончыць. Гэты матыў перагукаецца з вядомым старагрэцкім міфам пра суперніцтва майстрыхіткаллі Арах ны (ад ст.гр. сЬчнз «павук») з вялі кай Атэнай і пра яе пакаранне за па хвальбу сваім майстэрствам пера тварэннем у П., які з тае пары вечна мусіць ткаць павуцінне. Прыведзеная вышэй версія тлумачыць і пачатак не прыязных, нават варожых дачынен няў паміж П. і пчалой, якія больш выразна праяўляюцца ў казцы «Ка валь», дзе П. палоніць у павуцінне пчалу сабе на спажытак. Пчалу ратуе каваль, за што пчала паказвае яму крыніцу з жывой вадой. Разам з тым лёгкасць, «паветра насць» павуціння звязвае П. са сфе рай нябеснага, боскага. Паводле іншай легенды, «павуку вызначана ад Бога глядзець за хлебам». Ён пільна сочыць за людзьмі, якія кідаюць крошкі хлеба і, узносячыся на па вуцінні да неба, дакладае аб гэтым Богу, а Бог карае людзей за гэта па мяншэннем ураджаю. П. «стваральнік», і, відаць, таму ён выступае своеасаблівым індыката рам пры выбары месца пад новае жытло: калі на новым месцы ён за ноч сатчэ ў жбане павуцінне месца лічылася ўдалым. Суаднесенасць П. з нябесным, са лярным (дзякуючы асаблівасцям бу довы, формы павуціння) супрацьпас таўляе яго хтанічным істотам. Так, нельга было абрываць і вымятаць павуцінне ў гумне, бо іначай развя дуцца мышы. П. забаранялася забі ваць, калі расціснеш П. або парвеш павуцінне, то будзе балець галава (Ту раўшчына) ці здарыцца нейкае іншае няшчасце. Суаднесенасць П. з «інша светам» тлумачыць яго вяшчунскія здольнасці. Так, П., які спускаўся па сваім павуцінні ў хаце, прадвяшчаў зяўленне гасцей. Блізкая семантыка дарогі праглядае і ў вясельнай песні: «Божа, Божа! // Павучок па сценцы йдзе, // Павуцінейка вязе. // Божа, Божа! // Леначка да столу йдзе, // Ма мачцы ў ножкі падзе: // А мамачка родная, // Перайдзі дарожаньку» Наагул жа мела значэнне як месца, так і час спускання П. па павуцінні. Калі П. спускаецца перад кімсьці, то таго чакае нейкі прыпадак, не абавяз кова ўдалы. Каб унікнуць непажада ных вынікаў, раілі такога П. спаліць жыўцом. Аднак удача ці няўдача тут залежала ад часу зяўлення П.: калі перад абедам ці проста ўдзень, то ча кае непрыемнасць, калі ж пасля абе ду ці ўвечары, то прыпадак будзе ўда лы. Калі П. спускаецца проста на галаву чалавеку, той атрымае нейкі падарунак, яго чакае дарога або ён атрымае ліст. П., які спускаецца на стол або ў пасудзіну ў час яды, прадвя шчае прыбытак у хаце, удалае завяр шэнне распачатых справаў, але, маг чыма, сямя мае патаемнага ворага. Iснавала таксама павере, быццам на т. зв. ляным дубе водзіцца гэткі П., што як яго зесць карова, то безварун кава памрэ (Случчына). Вядомая бе ларускай традыцыі і асацыяцыя П. з удаўцом. Так, жнеі пасля праполван ня барады варажылі пра будучае за мужжа падымалі снапы, на якіх яны спажывалі дажынкавую яешню, і глядзелі, што будзе пад імі. Калі ба чылі П., то гэта прадказвала шлюб з удаўцом. Відавочная амбівалентнасць вя шчунскіх здольнасцяў П. звязаная з яго судачыненнем з пачатковымі фа замі касмагенезу. Ён сімвалізуе сабой менавіта той пракаветны ідэальны стан Сусвету (не крануты яшчэ рас падам і хаосам вырай), калі ўсе рэчы і ўсе істоты былі злучаныя паміж са бой і з богамтворцам нябачнымі нітаміпавуцінкамі, і які пазней быў людзьмі страчаны (М. Эліядэ). Не здарма ў старажытных касмагоніях Бог Стваральнік Сусвету параў ноўваўся менавіта з ткачомП., а сам працэс стварэння Сусвету прыпадаб няўся да працэсу вытыкання тканіны, дзе аснова (у іншых адменах уток) сімвалізавалася пачатковымі водамі. У стараіндыйскай традыцыі гэта сам Брахма. У беларускай касмагоніі гэты вобраз хутчэй суаднесены з іншым удзельнікам стварэння Сусвету, буду чым антаганістам Богатворцы, чор там : « Моташна чорту, хочацца яму ўсё насенне з жывата выкінуць, от ён снуе па вадзе, бы павук, да ўсё блюе. Па немалым часе ўся вада за крылася лазою да ракітаю». Прыга дайма з гэтай нагоды і беларускі вы раз: «У панядзелак свет снаваўся», таму, маўляў, і любую справу добра распачынаць з панядзелка (хаця час цей панядзелак лічыўся, наадварот, днём нешчаслівым). Месцазнаходжанне П. у куце (у тым ліку і ў чырвоным) дазваляе раз глядаць яго як ахоўніка сямі і яе да статку. Гэта выяўляецца ў шырока распаўсюджаным яшчэ нядаўна звы чаі рабіць саламяныя абёмныя ўпры гожванні «павукі» напярэдадні Калядаў і Вялікадня і вешаць іх «на шчасце» ў покуці над сталом. Невы падковай зяўляецца форма гэтых вы рабаў: шарападобная (нагадвае сон ца з разыходнымі прамянямі), рамбічная (ромб як архаічны сімвал урадлівасці і плоднасці) і зоркападоб ная. Магчыма, што менавіта касмага нічныя функцыі П. і яго павуціння ад люстраваныя ў адным з народных назоваў сузоря Пляяды (або Воза) Сіта, паколькі П. з павуціннем звы чайна загадваецца праз сіта: «Вісіць сіта, не рукамі віта, хто адгадае, той многа знае». З пашырэннем хрысціянства зяві ліся паданні пра ратаванне П. тых або іншых біблейскіх персанажаў (Хрыс та ад цара Iрада, Давіда, Мухамеда і пад.). Беларускаму фальклору вядомы матыў пра ратаванне цара Салімона (Саламона): П. заплёў павуціннем уваход у пячору, у якой хаваўся цар Салімон, і тым падмануў варту, якая таго шукала.