Интересные ссылки

Паветра

Паводле ўяўленняў iнда еўрапейцаў, зяўлялася адным з чаты рох элементаў будовы сусвету разам з зямлёй, вадой, агнём, неабходнай умовай узнiкнення i iснавання ўсяго жывога. Нездарма архаiчныя паха вальныя абрады дапускаюць розныя спосабы пахавання нябожчыкаў: за копванне ў зямлi, спальванне на агнi, адданне цела вадзе цi пакiданне яго на высокiм месцы, на скале, як бы ўзнятым у П. Празрыстае, неасягаль нае ў цiхае надворе П., вiдаць, цяж ка паддавалася персанiфiкацыi, таму найбольш зацямляліся i мiфа лагiзавалiся толькi розныя станы ат масферных забурэнняў грозныя вiхоры, смерчы, вялiкiя буры, наваль нiчныя дажджлiвыя i грымотныя плыні, снежныя завеi ды iнш. Таму побач з вобразамi зямлi, неба, Сонца, Месяца ў далёкай старажытнасцi ўзнiклi боствы П., найбольш вядомыя з іх індаіранскія Вата i Ваю (пры гадаем беларускiя «вея», «завея», «Падвей»). Вата ў ведыйскай мiфа логii тое, што вецер, ён нёс дажджа выя хмары, напаўняў свяшчэнную раку Сарасвацi, прыносячы ваду, да руючы здароўе i даўгалецце. Да Ваты блiзкi Ваю (таксама «вецер»), у Рыг ведзе ён называўся «душой багоў», дыханнем самога жыцця, мiласэрным, пакуль яго падтрымлiваў, i грозным, калi яго адбiраў. Улiчваючы геа графiчныя ўмовы жыцця iндаеўра пейцаў, зразумелымi становяцца сувязi бостваў П. з гарамi, дажджом, снегам, градам, вадой. «Паветраныя» персанажы невыразнай выяўнасцi даволi часта сустракаюцца ў беларус кай традыцыйнай творчасцi: «вецер», «ветры буйныя», «шуры ды буры», «вiхор», «падвей» (гл. Падвей). Адзiн кавае ўпамiнанне маецца пра iдала буры Похвiста (Посвiста), месца якога ў Навагрудку памяталi ў XIX ст. П. наагул заўважалася толькi ў экст рэмальных сiтуацыях: надыходам асаблiвага П. тлумачылi эпiдэмiчныя хваробы («моравае паветрыя»), што ў пэўным сэнсе мела рэальныя падста вы, бо асаблiва пашыралiся, напры клад, захворваннi дыхальных шляхоў з надыходам халадоў, халодных вят роў, абвастрэнне «дыхавiцы», «за дышкi» ў каляднае перадзiме, калi стаяць вiльготныя туманы, патыха юць халодныя вятры («сiверы»). П., паводле народных уяўленняў, служы ла пераносчыкам чараў, заклёнаў, благiх слоў i пажаданняў, сказаных «на ўзвей вецер», таму выпадковы ча лавек мог атрымаць ад яго шкоду, хваробу «з ветру». У магiчнай прак тыцы беларусаў значнае месца адво дзiлася ачышчэнню, абясшкоджван ню П., паветранай прасторы жытла, гаспадарчай забудовы агнём, абкур ваннем спецыяльнымi зёлкамi, лада нам, васковымi грамнiчнымi свеч камi, а таксама пакрапленнем пасвечанаю вадой. Нагрэтае П. (у лазнi, у печы), а таксама дыханне жывых iстотаў i чалавека ўжо назы ваецца «дух», якi звязваецца з паняц цем «душа». «Лёгкi дух» шаптухi пры лячэннi замовамi часта згадваецца ў тэкстах замоваў, што адпавядае практыцы абдзiмання балючага мес ца пацыента пры заканчэннi замаў лення.