Интересные ссылки
массажный салон для мужчин

Нядзеля

Сёмы, апошні дзень тыд ня, лічыўся днём адпачынку, днём «не для дзела». У гэты дзень забараняла ся выконваць шматлікія жаночыя справы: шыць, вязаць, прасці, ткаць, сукаць ніткі, купаць дзяцей і мыць бя лізну, каб не хварэлі хатнія і свойс кая жывёла. Адначасова гэты ж дзень лічыўся спрыяльным для распачы нання пераважна мужчынскіх спраў: пажадана было рабіць засеўкі, збірац ца на сенакос, першы раз выганяць скаціну ў поле, закладваць падваліны новай хаты. Прыярытэт мужчынска га пачатку ў дачыненні да гэтага дня, відаць, невыпадковы, бо хутчэй за ўсё моцна хрысціянізаваная Н. як дзень уваскрэсення Iсуса Хрыста ў Сярэд нявеччы пераняла звычаёваэтыкет ныя і рытуальнаабрадавыя функцыі старажытнага чацвярга. Абрадавая практыка сведчыць, што ў шэрагу ры туальных кантэкстаў рэгламентацыя дзеянняў і паводзінаў людзей тыпа лагічна блізкая чацвярговым (чацвер як мужчынскі дзень таксама лічыўся спрыяльным для пачатку адказных работ). Народная прыказка звязвае паміж сабой гэтыя два дні: «Вяселлю казала і качарга гуляць ад нядзелі і да чацвярга!» Хрысціянізацыя беларусаў па спрыяла таму, што Н. стала ў гада вым святочным кругабегу асноўным днём для правядзення абрадавай практыкі. Становіцца зразумелым, чаму беларусы меркавалі, што дзіця, якое нарадзілася ў Н., будзе валодаць незвычайнымі здольнасцямі, яго нельга сурочыць, на яго нельга на весці шкоду. Iснавала перакананне: людзі, якія нарадзіліся ў гэты дзень, маглі «бачыць» зарыты скарб, таму што над скарбам заўсёды свеціцца блакітнае святло нябёсаў, але яго не ўсе бачаць. Пажадана, каб маці з дзіцем упершыню выйшла з хаты ў гэты дзень. Беларускае звычаёвае права патрабавала: «У сераду (посны дзень) не смейся, у нядзелю не плач».