Интересные ссылки

Ноч

Адрэзак сутак паміж заходам i ўсходам сонца, час цёмны i адпавед на небяспечны, звязаны з актывіза цыяй прадстаўнікоў іншасвету «ўсіх рангаў і званняў». Беларусы нават верылі ў існаванне асобных начных духаў начніц («цёмная ночка начнiц спарадзіла»...). У Н. як час разгортвання іншасвету лічыліся не пажаданымі і нават падкрэслена за бараняліся «жывыя», накіраваныя на самога чалавека дзеянні: нельга прычэсвацца, глядзецца ў люстэр ка, спяваць, смяяцца ды iнш. У той жа час Н. самы момант для кан тактаў з iншасветам: варажылі, прычароўвалі любых і адсушвалі нямілых, рабілі ліхое і замаўлялі хваробы. Iснуюць і асаблівыя, незвычайныя Н., як правіла, звязаныя з межавымі пунктамі ў сістэме гадавога руху Сон ца. Найперш гэта Н. з Купалы на Яна, калі, згодна з паверямі, чараўніцы рабілі людзям ліха: ламалі заломы, капалi атрутнае карэнне, адбіралі ма лако ў кароў. У гэтую ж Н. адбываец ца і шабаш на Лысай гары, акрамя таго, ведзьмы маглі абарочвацца ў жаб, свіней і інш. Дзеля аховы гас падаркі рабілі розныя абарончыя за хады. Н. на Купалле нельга лічыць зусім адмоўнай, праўдзівей казаць пра час адкрывання граніц і межаў. Вылучаюцца і рабінавая Н., «калі ўсё злое на свет на забаву выходзiць», Н. з чацвярга на пятнiцу Маслянага тыдня, калі «скаціна гаворыць». Роз нымі рытуальнымі дзеямі і паверямі поўнiлася і Усяночная напярэдадні Вялікадня. У замоўных тэкстах Н. звязваецца са смерцю, вадой, цемрай, дэманіч нымі істотамі.