Интересные ссылки

Нос

Праз сiмволiку Н. замяшчаўся сам чалавек, што яскрава ўвасобiлася ў моўных клiшэ накшталт «з носа па капейцы». Адпаведны выгляд Н. па значаў сярод iншых насельнiкаў све ту чалавека, i таму рытуал далучэн ня немаўляцi да чалавечага соцыуму ўлучаў наступны момант: «Як першы раз спавiвае бабка дзiця, павiнна ўзяць яго за Н. i тры разы сцiснуць». З іншага боку, характэрны выгляд Н. складае рысу стэрэатыпнага партрэ та ведзьмы. Баба Яга сваiм пачвар ным Н. чуе пах чалавека, гэтак i хадзя чыя нябожчыкi вынюхваюць ахвяру. Незвычайны Н. вылучае i Белуна бога, якi быццам трапляецца пада рожнаму ў выглядзе старога з соплямi пад Н. Выцершы iх, чалавек мог за валодаць багаццем. Ускосна з гэтым матывам звязаны тураўскiя вераннi: «Унь там, пад мостам, баба слепа i соп лiва, то будзеш цоловаць ее, бо ты первi едзеш» (гл. таксама Сопуха). Пра чалавека з пэўнымi схiльнасцямi склалiся ўстойлiвыя выразы: «мае мухi ў носе», «з чмялямi ў носе» i да т. п. Н., як i iншыя часткi твару чала века, станавiўся своеасаблiвым пра ваднiком i сiгналам рознага роду па ведамленняў. Сверб у Н. прадказваў падзеi пераважна жыццёвага плану смерць цi нараджэнне. Распрацаваны нават цэлы каляндар, дзе чыханне iнтэрпрэтавалася ў залежнасцi ад дня тыдня. У еўрапейскiх вераваннях ча лавек чыхае таму, што яго ноздры казыча душа продка. У антрапамарфiчнай мадэлi свету Н. азначае гару (сiмвал сярэдзiны) i напаўняецца фалiчным сэнсам.