Интересные ссылки

Ясень.

Дрэва, слаба прадстаўленае ў беларускім фальклоры. Захавалася, тым не менш, паданне пра тое, як людзі навучыліся карыстацца агнём. Паводле гэтага падання, Бог  паслаў огонь на зямлю, каб пакараць чорта, які спакусіў першых людзей свету Адама і Еву. Чорт схаваўся за Я., а Бог перуном запаліў яго. З таго часу людзі пачалі разводзіць агонь  і  карыстацца ім. Эпітэт Я. у фальклоры  «светлы», што можна разумець як народную этымалогію самога слова «ясень». Адсюль і яго сувязь з агнём.