Интересные ссылки

Нож

Вострая, металёвая прырода Н. абумовiла функцыянаванне яго ў якасцi абярэга i сродка супрацьстаян ня нячыстай сiле, як ахоўнай мяжы супраць пранiкнення смерцi. Н. укла далi ў калыску, каб абаранiць дзiця, i ў труну чарадзею, каб засцерагчыся ад яго вяртання. Значная колькасць прадпiсанняў народнай медыцыны, звязаная з выкарыстаннем Н., абапiраецца на матывы рэзання хва робы, спрыяння з боку агню, на яго апатрапеiчную моц. Жалезны Н. як бы ўбiраў у сябе, «уцягваў» чарадзей ства, хваробу: Н. клалi ў нашаптаную ваду, iм «мерылi» спуджанае дзiця ды інш. Трэба мець на ўвазе i матыў магiчнага забеспячэння праз ма нiпуляцыi з Н. такой жа «жалезнай моцы». У рытуалах убiвання Н. у дрэ ва, калi згубiлася жывёла, Н. як бы злучаў сферы жыцця, перадаваў iнфармацыю i адначасова садзейнiчаў пераходу да жывёлы магiчных слоў замовы. Утыканне Н. характэрнае i для абарочвання чарадзея ў ваўкала ка. Цэлы шэраг народных прад пiсанняў стасоўна Н. абапiраецца на унiверсальныя законы iмiтатыўнай магii: забаранялi гуляць з Н., бо гэта можа прывесцi да сваркi, есцi з Н., каб не быць злым, пакiдаць Н. на стале i да т. п. Пад калыску хворага дзiцяцi ставiлi посуд з вадой i поперак клалi Н., а на яго пятлю з суравой нiткi. Жанчыне, якая нядаўна нарадзiла дзiця, пад падушку клалi Н. На пра цягу 6 тыдняў яна мусіла браць Н. з сабой, калi выходзiла з хаты. Яны былi падвешаны да пояса або на лан цужках каля пляча. Ва ўсiх народаў Усходняй Еўропы быў распаўсюджа ны звычай класцi Н. на парог або ўты каць яго ў аконныя рамы дзеля аба роны ад хваробаў. Н. шырока выкарыстоўваўся для акрэслiвання кола вакол сябе (у час небяспекi цi гадання), вакол скарба цi якога iншага месца. Каб захаваць сена або страху ад ветру, у вiхор падкiдвалi Н. У беларускiх паданнях, каб зава лодаць скарбам, на яго кiдаюць Н. Выкарыстоўваўся Н. і як магiльны абярэг. У курганных пахаваннях (жано чых i мужчынскiх) XIXII стст. часта знаходзяць Н. у скураных футаралах.