Интересные ссылки

Ногi

Як сiмвал нiзу маюць у мiфа паэтычнай карцiне свету беларусаў амбiвалентнае значэнне. З аднаго боку, яны задзейнiчаны ў абрадах з семантыкай жыцця, нараджэння, урадлiвасцi, а з другога нясуць сему смерцi, ліха. Н. уперад выносяць ня божчыка, каб не вяртаўся назад i не «пацягнуў» за сабой iншых ся мейнiкаў. Наведаўшы нябожчыка, трэба глядзець яму на Н., i ён нiколi не саснiцца i не навядзе страху, рэка мендавалася i дакрануцца да яго нагi, каб потым не баяцца. Такiя кантэк сты абапiраюцца на сiмволiку нагi, ступнi як той кропкi, што наўпрост су дакранаецца з зямлёю i служыць пер шым мосцiкам на шляху на той свет. Таму Н. блiзкiя да падземных, хтанiч ных прастораў i да iх насельнiкаў. Паўсюль забаранялася седзячы хістаць Н. «чарцей калышаш», церцi жанчыне нагой аб нагу, што як быццам спрыяе размнажэнню чарцей i русалак, гл. таксама «Ны мый ногы ногою останысься вдовою». Этыкетны тэст наступання на нагу звязаны з вядомым сiмвалам падпа радкавання папiхання нагою; на нагу наступалi чарадзею, каб пара лiзаваць яго сiлу. У побытавых сi туацыях наступанне тлумачылася як знак увагi ў дачыненнях полаў мiж сабою, як выказванне згоды. Падоб нае стасуецца з пэўнай эратычнай функцыяй актаў абування, таптання, якiя становяцца метафарамi прадука вальнага акта. Сувязь таптання нагой i ўраджаю прасочваецца ў вядомых радках (i адпаведных рытуалах): «Дзе каза нагою, там жыта капою»; «А я, маладзенькая, рож тапчу, зялёнае жыта вытапчу»; «Дзе карагод ходзiць, там жыта родзiць». У народнай свядомасцi ўстойлiва замацавалася асацыятыўная сувязь Н. чалавека з лапкамi птушак «калi вясной першы раз убачыш бус ла, як стаiць, будуць ногi балець, а калi ляцiць, трэба пабегчы за iм, i ногi будуць хуткiя i здаровыя». А. Б. Страхаў звязвае з найменнем голенi лек сему «галёпа» абрадавае печыва, прызначанае буслу.