Интересные ссылки

Нiтка

У светаўспрыманнi беларусаў рэч, якая сiмвалiзуе рух i змену (у рэ альным i мiфалагiчным жыццi). Пад час ткання на падлогу падае «пухлiк», ад iльняной нiткi «лянок». Выпра дзеная з гэтага пухлiка Н. набывае магiчную сiлу. Калi абвесцi гэтай Н. дзверы клецi, то злодзей, што туды трапiць, адтуль не выйдзе, пакуль гас падар не знiме Н. Падпаясаўшыся трыма такiмi Н., выпрадзенымi левай рукой, седзячы на печы можна ўба чыць, як у хату будуць уваходзiць душы продкаў. Для рытуалаў характэрна прысут насць чырвонай Н. (колер узмацняе i пашырае рытуальны кантэкст Н.). Се мантыка чырвонай Н. прадстаўлена ў абрадах жыццёвага цыкла, маркiру ючы пераходны стан iх абектаў: не маўля, жанiха i нявесты, нябожчыка. Толькi што народжанае немаўля абвязвалi чырвонымi Н., нябожчыку завязвалi чырвонай Н. рукi i ногi. Пагранiчны стан маладых у вясель ным рытуале рабiў iх безабароннымi для дзеянняў ведзьмакоў. Дзеля аба роны iснавала сiстэма рытуалаў. Калi сяброўкi маладой iшлi да жанiха, то бралi з сабой суравую Н., спрадзеную асаблiвым спосабам: патаемна, павяр таючы верацяно ў левы бок, г. зн. на суперак Сонцу (рух па сонцы нале жыць да свету культуры, а рух супраць сонца сфера «iншага» све ту). Гэта класiчны варыянт вырабу рытуальнай рэчы, якая б забяспечва ла сувязь памiж супрацьлеглымi локусамi: домам маладой (асвоеная прастора) i домам маладога (неасвое ная прастора). З дапамогай Н. можна было выле чыць некаторыя хваробы. Ссучыўшы папярэдне Н. з дзiкай канаплi цi кра пiвы, вядзьмарка прасiла хваробу па кiнуць чалавека. У iншым выпадку «яе нiткай завяжуць i спаляць».