Интересные ссылки

Неба

У міфалогіі важнейшая част ка космасу, вяршыня сусветнай гары, дзе жывуць багі, дом усяго свету (дом, які ўтварае сцены і дах над падлогай зямлёй). Паводле ўяўленняў белару саў Магілёўшчыны, Н. гэта шара падобная гара з лёду, якая канцамі абапіраецца на моры. На Н. жывуць Бог і яго світа. Бог там запісвае ўсе добрыя і ліхія справы людзей для ўсе агульнага страшнага суда. Н. і зямля ў міфах лічацца вялікімі бацькамі. Гэта вярхоўная шлюбная пара. Н. дзейнічае як мужчынская пладатворная сіла пралівае на зям лю свае промні і дождж. Згодна з некаторымі фальклор нымі запісамі са Случчыны, Н. скла даецца з сямі столак, ці ярусаў. На сёмым Н. жыве Бог, а людзі бачаць толькі першае Н. Шэраг звестак да зваляе рэканструяваць міф пра ка меннае Н. На Н. абавязкова жыве бог Грому. У зямной рэальнасці рэпрэ зентантамі Н. лічацца ўзгоркі, ўзвышшы, а таксама вяршаліна Су светнага дрэва.