Интересные ссылки

Начнiца

Начніцы, мiфічная iстота, у якую пасля сваёй смерцi ператворана жанчына, што нiколi не мела дзяцей праз шальмоўства альбо праклятая людзьмi, таксама персаніфікацыя ад паведнай дзіцячай хваробы. Н., зала зячы ў калыску цi пад калыску, не дае дзецям спаць, казыча iх, дакучае, з за чаго дзiця плача ўсю ноч. Н. дае ссаць свае грудзi, у якiх замест мала ка атрута, i ў вынiку дзiця хварэе, па кутуе i пры незнаходжаннi лячэння памiрае. У якасцi абярэгу ад Н. рабiлiся лялькi з ануч, расстаўляючы якiя на кожным акне, казалi: «Гля дзеце, лялечкi, каб мой маленькi спаў!» Ад гэтага Н. павiнны мiнуцца. На Лоеўшчыне лічылі, каб засцераг чы дзіця ад Н., трэба абавязкова спя ваць. Сцвярджалася таксама, што Н., як настане ноч, лазяць па птушыных гнёздах, выпiваюць яйкi i ядуць пту шанятак. На Случчыне верылі, што найболь шы разгул Н. лета, момант максі мальнага росквіту ўсёй расліннасці, што паказвае на іх пэўную сувязь з вегетатыўнымі сіламі і родніць з русал камі. Час іх зяўлення ад заходу сон ца і да першых азнакаў світанку. Свае ігрышчы голыя Н. у выглядзе мала дых дзяўчат ладзяць на глухіх лясных азёрах, суправаджаючы іх шалёным піскам і рогатам. Пры гэтым над возе рам сцелецца густы туман. З надыхо дам дня хаваюцца ў вадзе. Вобраз Н. багата якімі рысамі су дачыняецца з вобразамі гэткіх жано чых персанажаў, як Лаўма (параўн. літ. фразеалагізм laume periasi «лаў мэ парыцца» пра туман над вадой). Магчыма, Н. звязаныя з адной з версій т. зв. «асноўнага міфа» (павод ле Вяч. Ус. Iванава і У. М. Тапарова), што, аднак, патрабуе больш даклад най аргументацыі. Гл. таксама Паў ночнікі.