Интересные ссылки

Наўi

Так у беларускай традыцыi называлi душы памерлых, а ў нека торых мясцінах «наўцамi» называлi толькi памерлых у апошнi год. Уяўленне пра Н. як асобную групу мiфалагiчных iстот мае агульнасла вянскае паходжанне. У гэтым семан тычным полi сустракаем i паняцце «наўе», якое некаторыя даследнікi лiчаць старажытным славянскiм увасабленнем смерцi (У. М. Тапароў, Вяч. Ус. Iванаў), а iншыя разумеюць як адлюстраванне славянскiх уяўлен няў пра свет памерлых (М. Руднiцкi). З гэтым колам уяўленняў этыма лагiчна звязваецца i мужчынскае бо ства Nyja, якое засведчана польскiмi аўтарамi XV ст. Длугаш параўноўвае Nyja з Плутонам, рымскiм боствам царства памерлых. Свяцiлiшча Nyja iснавала ў тагачаснай сталiцы Поль шчы Гнёзне. Боства Nyja мае агуль наiндаеўрапейскiя каранi. Iншыя этымалагічныя сувязі са словамі «ныць», «нудота», «нудны» i да т. п. «Аповесць мiнулых гадоў» пад 1092 г. змяшчае апавяданне пра па дзеі ў Полацку, якiя сталiся для летапiсца прадвесцем шматлiкiх бе даў i турбот па ўсёй Русi. Палачаны былi напалоханыя вялiкай колькасцю Н., якiя з моцным тупатам i грукатам скакалi па вулiцах горада на конях. Убачыць iх было немагчыма, застава ліся толькi сляды iх коней на зямлi. Месцічаў, якiя выходзiлі з хатаў, каб даведацца, што адбываецца, Н. на дзялялі язвамi, ад якiх людзi неўзаба ве памiралi. Летапiсец нават свед чыць, што пасля гэтых падзей нарадзілася прымаўка: «Наўi пабi ваюць палачанаў». Безумоўна, у апа вяданнi захавалiся звесткi аб нейкай эпiдэмii ў Полацку, якая была асэн савана мясцовымi жыхарамi як на шэсце Н. Гэтае вядомае апiсанне полацкiх падзей 1092 г. дало падставы некато рым даследнікам бачыць у Н. душы памерлых, якiя нядобразычлiва ставяцца да людзей: памерлыя чужа земцы, памерлыя «не сваёй», нена туральнай цi «небяспечнай» смерцю (Б. Рыбакоў). Але ж больш верагод най зяўляецца думка, што Н. на зывалi ў язычнiцкай традыцыi ўсiх памерлых i шанавалi iх, а адмоўны сэнс гэтае слова пачало набываць з прыходам хрысцiянства, як, напры клад, гэта здарылася ў Балгарыi. Пра тое ж сведчыць рус., укр. навка, мав ка «душа дзяўчынкi, памерлай да хрышчэння», славенск. navje «душы нехрышчоных дзяцей». В. Ла стоўскі адзначаў, што ў Беларусі на зва «навец» стасавалася да памерла га ў апошні год ці да «небяспечнага» мерцвяка, які пасля смерці ходзіць у сваім целе і ссе кроў у людзей, на кшталт вупыра ці вурдалака. Такі на вец супрацьпастаўляўся мярсеню памерламу, які ўжо «рассыпаўся» і не мае свайго фізічнага цела. У беларускай народнай традыцыi ёсць шмат прыкладаў добразычлiвага шанавання Н., прычым гэтая трады цыя непарыўна цягнецца з даўнiх ча соў. У павучальных хрысцiянскiх тво рах XIIXIII стст. «Слове аб iдалах» i «Слове аб пасце для нявеждаў» па драбязна апiсаны звычай спецыяль на тапiць Н. лазню, каб яны ў ёй мылiся. У лазнi пакiдалi ручнiкi i аб русы для Н. i абавязкова пасыпалi падлогу попелам. Калi ранiцаю на по пеле знаходзiлi птушыныя сляды, верылi, што продкi сапраўды пры ходзiлi мыцца. Птушыныя сляды Н. паказваюць зноў жа пашыраныя ў беларускiм фальклоры ўяўленнi аб ду шах памерлых у выглядзе птушак. Звычай рабiць лазню для Н. захоўваў ся яшчэ ў пачатку ХХ стагоддзя (в. Лучосы Смаленскай губ.). Было ў Беларусi i спецыяльнае свя та, якое прысвячалi Н. У некаторых мясцінах яно вядомае як Наўскi вялiкдзень (Нябожчыцкi вялiкдзень, Пасха памерлых), а ў цэнтральных раёнах Беларусi яно атрымала назву Радаўнiца. Наўскi вялiкдзень спраў лялi ў розных раёнах цi ў Чысты чац вер, ці ў аўторак на паслявелiкодным тыднi. У гэты дзень пашану памер лым аддавалi абавязкова на могiлках, дзе збiралiся ўсе крэўныя. Магiлу пакрывалi абрусам i на iм раскладвалi багаты пачастунак са спецыяльнымi стравамi. Абавязкова былi i велi кодныя яйкi. Лiчылася, што ежу спа жываюць i памерлыя, таму яе рэшткi нельга было забiраць назад дадому. На магiлу маглi лiць гарэлку цi пакiдалi памерламу яго найбольш любiмыя стравы. Раней ежу для па мерлых выстаўлялi i на дах дома. Пасля абеда свята працягвалi ўжо дома, дазвалялася крыху весялосці. У некаторых палескiх рэгiёнах наўцам прысвячаліся i iншыя святы.