Интересные ссылки

Навiна

Архаiчнае свята ўраджаю ў паўночназаходнiх раёнах Беларусi, што адбывалася восенню, у вераснi блiзка да восеньскага раўнадзення, перад святам Багач (Багатуха). Свя та мае пэўнае падабенства да апi санага ў навуковай лiтаратуры свят кавання, якое ладзілі ў славянскiм рэлiгiйным цэнтры ў Арконе ў храме Светавiда на востраве Руген да таго, як ён быў разбураны германцамi. Толькi ў Аркону зязджалiся прадстаўнiкi славянскiх плямён, а на Н. збiраўся ўвосень увесь род, свята мела сямейны пачатак. На пачатку ХХ ст. на Н. зязджалася радня, му сіць, нейкiм чынам папярэдне дамаў лялiся, да каго ехаць. Асноўная аб радавая дзея, як i на Дзяды, палягала ў багатым пачастунку, патрэбна было зварыць, прыгатаваць стравы з уся го, што вырасла за лета. Як перад кож ным гадавым святам, праводзiлася ачышчэнне ўсяго, забiвалася ахвяра ваная Н. жывёла баран, вяпрук, цялё. Жывёлiну ахвяравалi звычайна малую, якуюнебудзь драбнейшую, горшую за астатнiх. Лiчылася, што ах вяраванае Н. вельмi хутка расце, пап раўляецца. Калi ж бы гаспадар заха цеў удалую жывёлiну захаваць, замянiць iншай, няўхільна наступiць кара жывёлiна падзе. Нездарма пра чалавека, што ўмее трымаць слова, прымаўка кажа: «У яго дакляраванае, што ахвяраванае», г. зн. абавязкова будзе выканана. Такое ўшанаванне Н., казалі, спрыяе здароўю людзей. Н. называлi не толькi свята, але i ўсё но вае, што вырасла сёлета, што кашту еш першы раз: ягады, садавiна, гарод нiна ды iнш. Каштуючы Н., патрэбна было папярэдне вымавiць формулу замову: «Навiна ў рот, // Здароўе ў жы вот, // Мядзведжа сiла, // Заячы па варот (Мядзельскi рн). (Паводле ўласных звестак з Мядзельскага рна.)