Интересные ссылки

Навальнiца

Адна з прыродных стыхiяў, якая ўлучае ў сябе маланку i гром. У беларускiх легендах тлума чыцца, што калi дзенебудзь ударае маланка, то гэта Бог бе нячыстага. Гром з перуном у фальклоры супраць пастаўляюцца Змею. Часам сустрака ецца матыў шлюбных дачыненняў Грому i Маланкi. У беларускiх казках пярун бе чарцей. Маланка зяўляец ца прыладай Грамавiка (хрысцiя нiзаваны варыянт стрэламi свято га Iллi). Паводле фальклорных уяўленняў, маланка нараджаецца ад каменя. Яшчэ ў мiнулым стагоддзi старажытныя каменныя сякеры, што выпадкова знаходзiлi ў зямлi, у наро дзе лiчылi «громавымi стрэламi». У многiх гаворках польскай мовы бе лемнiты (акамянелыя малюскi цыга рападобнай формы) называюцца «kamien piorunowy», «kamyszek z pioruna» i да т. п. Згодна з за фiксаваным у XIX ст. народным па верем, калi бог Пярун хоча кагосьцi пакараць, то ён «разбiвае скалы i праз гэта пускае на зямлю агоньмаланку». Паводле iншага паверя, грымотны лук Перуна каменны молат, часам вясёлка, а стрэлы маланка. Адным ударам свайго молата ён разбiвае хма ры, i апладняльная вада лiецца на зямлю. Iснавала таксама ўяўленне, што Пярун трымае ў руках двое велі зарных жорнаў, трэ iмi i стукае адзiн аб адзін, трэннем i ўдарамi ён робiць гром i атрымлiвае маланку. Аскепкi жорнаў, што адскокваюць ад удараў, i зяўляюцца «перуновымi стрэламi». У народзе лiчылася, што душа чала века, забiтага Перуном у часе бараць бы з нячысцiкамi, трапляла прама на неба, таму не прынята было ратаваць загiнуўшых ад удару маланкi, гэтак сама як i тушыць будынкi, што за гарэлiся ад Н. Старажытныя грэкi месца, куды ўдарыла маланка, абгароджвалi i потым ушаноўвалi, па добны звычай вядомы i ў беларусаў. Асноўныя погляды на паходжанне грому i маланкi, характарыстыка бога грому iснавалi яшчэ ў агульнаiндаеў рапейскай мiфалогii (у старажытнай Iндыi iмем бога Н. i адначасова навальнiчнай хмары зяўляўся Пар джанья, у хетаў богам грому быў Пiрва). У беларускай мове да нашага часу маланку называюць перуном. У казках Гром муж царыцы Малоннi, якiя пераследуюць Змея (цара Змiу лана) i спальваюць яго статкi. Стара жытнаiсландскае Mjцllnir (зброя бога Тора) этымалагiчна роднаснае слову «маланка» i першапачаткова ўяўляла ся каменнай.