Интересные ссылки

Мыш

Маленькi грызун, з якiм у бе ларусаў звязана цэлая сiстэма ўяўлен няў i вераванняў. Iснуе павере, што ноччу ў вобразе М. прыходзяць душы памерлых, каб даесцi пакiнутыя кусанкi хлеба. Аднак пасля такога вiзiту ў гаспадара маглi забалець зубы, з другога боку, раiлi даядаць па едзены М. хлеб, каб папярэдзiць зуб ны боль. Прыналежнасць М. да гры зуноў легла ў аснову ўяўленняў аб тым, што менавіта яна прыносіць зубы маленькім дзецям. Дзеля таго каб зубы ў дзіцяці рэзаліся хутчэй, на Віцебшчыне выкарыстоўвалі галаву, адарваную ў жывой М., сцертую ў парашок, які ў мяшэчку навязвалі ма лому на шыю. Малочныя зубы кiдалi на каптур печы са словамi: «Мышка, мышка, на табе лубяны, а мне дай кас цяны». Даволi папулярным спосабам лячэння хворых зубоў выступае зва рот да продкаў, Месяца i да т. п. Вiдаць, i М. у падобных выпадках да памагаюць менавiта як прадстаўнiкi памерлых. Такое аднясенне М. да продкаў, да замагiльнага свету назi раецца i ў прадказаннях смерцi: калi ў доме цяжкахворы, а дзенебудзь пачне грызцi цi пiшчаць М., хворы неўзабаве памрэ; нядобрым знакам лi чылi i тое, калi М. пагрызе чыёне будзь адзенне цi пачне скрэбсцiся пад ложкам. Зяўленне ў хаце вялiкай колькасцi М. таксама прадвяшчала вялiкае няшчасце. Прыналежнасць М. да хтанiчнага, варожага чалавеку свету выяўляецца ў здольнасцi ведзь маў набываць яе аблiчча на Купалле (Слонiмскі павет). Убачыць мноства М. у сне прыкмета надыходзячага голаду. З другога боку, тая акалi чнасць, што М. зяўляецца самым дробным сысуном у сялiбе, тлумачы ла М. у сне i як прыкмету цяжарнасцi. Суаднесенасць М. з «iншасветам», «нячыстай сiлай» выяўляецца i ў ле гендзе аб сусветным патопе, калi М., створаная Чортам, прагрызае дзiрку ў каўчэгу. Уяўленнi пра сувязь М. i нячыстай сiлы выяўляюцца ў паверях, згодна з якімі ў памерлага чарадзея з рота выскоквае пацук, ведзьма пераўтва раецца ў М. i пад., і працягваюць тое ж суаднясенне гэтай iстоты з душамi памерлых, з iншасветам. Параўн. так сама выраз «сядзiць як М. пад мят лой» (а венiк звычайна ўспрымаецца як адзiн з локусаў дамавiка). Мена вiта як апекуна i дарадцу (якiмi i ёсць продкi) малююць М. чарадзейныя казкi: яна дапамагае Янку адшукаць залатую табакерку, падчарцы аб хiтрыць мядзведзя ды iнш. Высуша ныя мышыныя вочкi, якiя носяць пад кашуляй на грудзях, мусiлi засцера гаць ад сурокаў з боку «дробнага чараўнiка». I ўсё ж хтанiчныя рысы далучаюць М. да «адмоўных» iстот. Яе дэманiчная прырода зафiксавана ў беларускiм варыянце вядомай казкi пра курачкурабку, дзе метафарычна апiсваецца канец свету, калi нават поп запалiў царкву з прычыны таго, што М. разбiла яйка (а яйка мiфа лагiчна тоеснае сусвету). Ёсць мер каваннi, што расказвалася казка пра М. i залатое яйка напярэдаднi Каля даў, калi «сонца на небе знiкала i людзi баялiся, цi адродзiцца яно iзноў». Такім чынам, маленькая М. аказваецца прычынай вялікай ката строфы: ланцуг прычынна не звяза ных падзеяў прыводзіць да таго, што згарае царква, якая ў дадзеным вы падку таксама выступае сімвалічным заменнікам усяго Сусвету (параўн. разбітае яйка з Кашчавай смерцю і па сутнасці сваёй навагодні звычай біцця велікодных яек як выразныя касмаганічныя сімвалы). Беларусы залічаюць М. да мiфiч ных гаспадароў поля , iм часам прысвячалiся апошнiя каласы, бо быццам «М. годуюць зэрно» «тры колоскы прыгнет до зэмлi i прысыпiт iх, нехай М. годуюць зэрно, каб не загiнуло». Шматлiкiя спосабы выгнання i вы вядзення М. у большасцi маюць асно вай мiфалагiчныя ўяўленнi. На Вiцеб шчыне М. называлi панначкамi, пакiдалi iм на полi хлебсоль, у склеп цi пад стог сена клалi тры каменьчыкi з трох палёў ды iнш. Снапы звозiлi ў пуню ў дзень, на якi ў тым годзе пры пала Звеставанне; як закопвалi гарод нiну, прыказвалi: «Як на том свеце бацька i матка i ўсе нябожчыкi не ядуць, так i М. таксама не есцi». У беларускім фальклоры ёсць сю жэт, які ў тэрыяморфным кодзе апіс вае ўзнікненне некаторых семіятыч ных апазіцый, у прыватнасці, сабакі і ката і адначасова ката і М. Згодна з ім, даўней сабакі, каты і М. жылі ў поўнай згодзе паміжсобку, але пасля таго як кот (котка) не ўпільнаваў па перы, у якіх былі запісаны ганаровыя правы сабакі, і М. пагрызлі іх, пазба віўшы тым самым сабак іх спрадвеч ных правоў, пачалося варагаванне сабак з катамі, а катоў з М. (казкі «Са бакі, кошка і мышы», «Сабачыя па перы» ды інш.). Такое развіццё па дзеяў вельмі характэрнае для міфалагічнага мыслення, а менавіта ад пачаткова ідэальнага стану да за няпаду, ад «Космасу» да «Хаосу». Па раўн. псаванне чортам ідэальнай створанай Богам зямлі ў касмаганіч ных паданнях; страту людзьмі іх ста туса насельнікаў выраю; утварэнне дзікіх звяроў з свойскай жывёлы або нават з людзей і да т. п. Вядомы з казачнага эпасу і такі персанаж, як мышыны цар, які меў залатыя лапы і вушы. Па некаторых паверях звалі мышынага цара або ка раля Паднор.