Интересные ссылки

Мурашы

Мурашкі, у народнай свядомасці сімвалізавала «плод насць», «множнасць» і працавітасць. Абектам міфалагізацыі стаў калек тыўны, «грамадскі» лад жыццядзей насці М. і функцыя знішчэння разна стайных шкоднікаў. М. маглі завесціся толькі ў чыстым ва ўсіх ад носінах доме. Значную ролю М. ады грывалі ў разнастайных практыках, заснаваных на прынцыпах праду кавальнай магіі. Так, падчас вызна чэння месца пад новую хату гаспа дары пакідалі на ноч перакулены гаршчок з мёдам. У тым выпадку, калі на раніцу ў пасудзіне былі М. месца лічылася ўдалым (Віцебшчы на). Для пабудовы хлява найлепей было выкарыстаць дрэва, ля якога знаходзіўся мурашнік, бо «гаўяда бу дзе добрэ пладзіцца» (Случчына). Калі ж у новым хляве М. зяўляліся раней, чым туды прывялі жывёлу, гэта азна чала, што апошняя будзе пладзіцца да колькасці М. Гэтаксама шчаслівай лічылася і вуда, зробленая з арэшы ны, што вырасла з мурашніка. З другога боку, М. выкарыстоўва ліся і ў шкаданоснай магіі. Так, дзеля таго каб выявіць ведзьму, якая «адбі рае малако» ў кароў, трэба было на Юря (Купалу) перасыпаць М. даро гу перад выганам жывёлы. Пасля таго як М. пераступала карова чараўніцы, у яе малацэ павінна было завесціся мноства чарвякоў. М. яйкі, падкіну тыя ў ежу пароснай свінні, прыводзілі да скідвання плоду, чым карысталіся нядобразычліўцы гаспадароў (Віцеб шчына). М. служылі і для здабыцця так званага любізніка адмысловай прысушкі, дзвюх костачак (кручочка і вілачак), якія заставаліся ад закапа нага нанач у мурашніку кажана. Адной з функцый М. ёсць «прагна заванне» надворя. Увесну, калі му рашнік зяўляўся зпад снегу, у яго трэба было ўтыркнуць палку, роўную ценю дарослага чалавека апоўдні. Калі М. імкнуліся ўверх гэта азна чала, што снегу болей не будзе, калі поўзалі ўнізе палкі чакаўся вялікі снег. Пэўнае значэнне мела і канфі гурацыя мурашніка. Калі М. будавалі яго высокім лета мусіла быць даж джлівым, восень ліхой, а зіма цяжкай. На Палессі М. выкарыстоў валіся ў абрадзе выклікання дажджу. Дзеля гэтага мурашнік раскідвалі пал кай і М., якія распаўзаліся, сімвалізавалі і магічна выклікалі кроплі дажджу. У народнай медыцыне М. выступа юць як сродак ад рэўматусу і ламаты касцей, дзеля чаго патрэбна было на стаяць іх на гарэлцы. Асабліва моц ным гаючым сродкам, які дапамагаў наагул ад усіх чалавечых хваробаў, лічылася так званае «масла», збітае самімі М. з уласнага малака. Але зда быць яго можна было не ў кожным му рашніку. Працавітасць М. знайшла сваё ад люстраванне і ў беларускіх казках (М. перамагае крука, узняўшы цяжар, роўны сваёй вазе, або нанасіўшы большую груду; удзячныя М. дапама гаюць герою прыгнаць да стайні ведзьміных коней, сабраць рассеяны Бабай Югай мак, змалаціць збожжа, не развязваючы снапоў і не раскіда ючы сцірты, перамяць салому на па лову; у выглядзе М. герой пранікае ў дом, дзе жывуць матка і жонкі Пага ных Смокаў; у М. ператвараюцца пад манутыя бедным братам Злыдні, а потым правучваюць багатага брата скнару). Сустракаюцца і ў малых жан рах фальклору (прымаўкі, прыказкі, загадкі).