Интересные ссылки

Музыка

Гусляр, дудбр, лнрнік, скамарох, у міфалагічнай традыцыі многіх народаў божы вяшчун, прарок, чараўнік, волхв (ст.слав.). Вобраз бела рускага М.«арфея» стварыў Я. Колас у паэме «СымонМузыка». Старадаўні славянскі архетып М. Вялесаў унук вяшчун Баян, апеты ў «Слове пра па ход Iгаравы». Славянакрывіцкія і старадаўнебеларускія паганскія вал хвы выступалі ў ролі магаўмузыкаў, называліся гуслярамі. Антычная тра дыцыя спалучэння вобразаў М. і пас туха ў вобразах Апалона і Арфея самабытна выявілася ў беларускай міфалогіі і фальклоры (абрадах, каз ках, легендах, песнях). Пастух і М. персанажы народных (сялянскіх) уяў ленняў аб райскім шчасці ў адзінстве з прыродай (казкіпрыпавесці «Пят ніца», «Дзяўчына», «Гуслі», «Шчаслі вы пастух». ПастухМ. у сялянскім фальклоры стаў увасабленнем народ насці мастацтва, яго несумяшчаль насці з гандлярскім светам, у якім ба чыцца царства нячыстай сілы. Лірычнадраматычны вобраз чара дзейнага М., беларускага Арфея, які сваёй музыкай разбурыў царства ня чысцікаў, стварыў казачнік Рэдкі ў казцы «М. і чэрці». Гратэскавая тра вестацыя гэтай тэмы запісаная ад случаніна Тычыны казка «Цыган М.». Пра побытавы аспект вясковых лірнікаў сведчыць прыказка: «Дудар не гаспадар, стралец не жылец, рыбак і той па вушы абгніець». «Музыка ўжо такі родзіцца, бо не кож ны можа наўчыцца йграць, а музыка сам навучыцца», «Не той музыка, хто йграе на вяселлі або на йгрышчы, а той, хто сам сабе йграе», «Музыку не тое што людзі, але й жыўёло слухае». Гл. таксама Скамарохі.