Интересные ссылки

Мужчына

У народнай культуры вобраз часцей пазiтыўны, якi пазна чае розум, мудрасць, творчасць, плод насць. М. першы чалавек у баль шынi касмагонiяў, у тым лiку i ў бiблейскай традыцыi. У беларускiх варыянтах этыялагiчных легендаў першы чалавек Адам меў хвост, з яко га потым зрабiлася Ева. У iншых ле гендах М. i жанчына былi некалi ад ной плоццю. Дябал спакусiў жанчыну i адарваў яе ад М., што i абумовiла iх фiзiялагiчныя адрозненнi. У вобразе М. паўставаў Бог, амаль усе сакраль ныя функцыi першатворцы, дэмiурга перадавалiся менавiта яму М. Асаблiвы статус надаваўся мужчы нампрафесiйнікам: кавалю, цеслю, ганчару, заняткi якiх у архаiчнай свядомасцi наўпрост супастаўлялiся з мiфалагемай першатварэння. Сiмволiка абрадавых функцый М. захоўвае даўнiя ўяўленнi аб сеяннi як пра полавыя дачыненні з зямлёю, якая надзялялася падкрэслена жано чай семантыкай. Часам сейбiт на полi распранаўся, зерне прыносiў у старых нагавiцах, абязджаў поле наагул без iх, што, вiдавочна, мела асновай сiмволiку пасеву як апладнення зямлi. Асаблiва ўстойлiва з мужчынскiм па чаткам у сельскагаспадарчай магii звязвалася вырошчванне агуркоў: гаспадара запрашалi на гарод, прасiлi голым пабегаць па лёхах i да т. п. (знач ную ролю ў падобных захадах адыгра ла iмiтатыўная магiя). М. не толькi пачыналi гаспадарчыя работы, але i заканчвалi iх: касiлi, вазiлi снапы, малацiлi ды iнш., адным словам, усё рабілі, каб забяспечыць сямю хлебам. Значная роля М. у наладжванні су вязяў з сакральнымi сiламi мена вiта гаспадар клiкаў Мароза на куц цю, душы продкаў на Дзяды, нёс пачастункі Дамавiку. Катэгорыю мужчынскага ў шмат лiкiх рытуалах рэпрэзентуюць шап ка, штаны, таўкач, качарга, сякера ды іншыя падобныя прадметы, якiя надзялялiся пэўнымi прадукаваль нымi, а таксама апатрапеiчнымi якасцямi. Нараджэнне хлопчыка, лічылі, можна запраграмаваць, падклаўшы пад шлюбны ложак шапку, а таксама мужчынскiя прылады працы. Гэтак жа прыход у хату на Каляды перша га М. паказваў на ацёл каровы ме навiта бычком. М. забаранялася мець дачыненнi з жаночымi прыладамi працы не гля дзець на дзяжу, а то перастане расцi барада, не чапаць верацяно, бо тое бу дзе блытаць кудзелю. М. супрацьпастаўляецца жанчыне як станоўчае адмоўнаму (гл. вераннi пра пажаданасць сустрэчы на шляху з М., а не з жанчынаю); як правае ле ваму, бо жанчыне адводзiлася месца злева ад М.; як сухое мокраму (у не каторых мясцінах Гарадзенскага па вета жыта зажынаў М., каб лета не было гнiлое).