Интересные ссылки

Мост

Клбдка, у мiфапаэтычнай традыцыi сiмвал сувязi памiж рознымi пунктамі сакральнай прасто ры. У мiфах М. будуецца на вачах ван дроўнiка ў самы актуальны момант i на самым небяспечным месцы. Па М. душы памерлых трапляюць у вырай. М. згадваецца ў калядных i валачоб ных песнях. У казках фiгуруе залаты М. з дрэвамi i птушкамi. Распаўсю джаны гаданнi каля М. (пад М.). Пра тое, што матыў М. першапа чаткова звязваўся са светам памер лых, сведчаць матэрыялы пахаваль най абраднасцi, дзе М. служыў устанаўленню сувязi з замагiльным светам. У гэтым плане надзвычай па казальнае паведамленне Ю. Крачкоў скага: «Калi хочуць паставiць помнiк па нябожчыкумужчыне, то рыхту юць крыж, калi па жанчыне, то ро бяць кладку для зручнасцi шля ху праз якоенебудзь топкае месца цi ручай. Для гэтага сякуць сасну, з ад наго боку яе ўцёсваюць, пазначаюць дату смерцi, вырэзваюць серп цi, калі нябожчыца дзяўчына, боцiкi. Кладуць праз раку, там жа чытаюць малiтвы, пюць, вяртаюцца да гаспадара са словамi: Няхай дасць Бог ёй неба, рай светлы, пакой вечны». У Хой нiцкiм рне сцвярджалi: «Душа пасля смерцi праз кладку над вадой пра ходзiць», параўн. таксама слова «брод» у значэннi «перадсмяротная агонiя». Выходзiць, навядзенне М. неабход ная ўмова пераходу з аднаго свету на другi, прычым у двух кiрунках. Акрамя таго, матыў пераправы па М. праз раку традыцыйна разгляда ецца як выражэнне шлюбнай сiм волiкi. У вытлумачэннi гэтага маты ву шмат даюць формы дзявочых варожбаў пра замужжа, звязаных з той жа iдэяй «пераправы па М. праз ваду». Сутнасць iх палягала ў тым, што ў час Калядаў дзяўчаты ставiлi пад ложак мiсачку, на якую клалi па пярэчную палачку. Уначы павiнен быў саснiцца суджаны, якi «перавядзе па мосце», г. зн. возьме замуж. М. як метафара шлюбу тлумачыўся ў кан тэксце ўспрымання пераходу ад дзя воцтва да замужжа як адказнага i не бяспечнага шляху ў невядомае. У валачобных песнях сустракаюцца на ступныя матывы, пабудаваныя на шлюбнай сімволіцы М.: хлопец пера носіць дзяўчыну па калінавым М.; на калінавым М. топіцца конь (коні) і хлопец, які шукае сваю суджаную. Менавiта на М., падкрэслена калi навым («яго масціла нячыстая сіла»), казачны герой сустракаецца са змеем. Дарэчы, у беларускай традыцыi М. вы ступае тым месцам, дзе часцей, чым звычайна, збiраецца нячыстая сiла (там месцяцца русалкi, гукаюць чор та ды iнш.). Калiнавы М. забяспечваў надзейнасць пераходу ў шырокiм яго разуменнi, i таму гэты вобраз стаў шы рока выкарыстоўвацца ў розных жан рах. У замовах па калiнавым (залатым) М. прыходзiць старэнькi дзядок, Iсус Хрыстос, Божая Мацi, каб дапамагчы хворым пазбавiцца ад няшчасцяў. Пракладванне, навядзенне М. яшчэ адзiн даволi папулярны розна жанравы матыў, што сягае сваёй ас новай да касмаганiчнай iдэi «абяд нання», устанаўлення сувязi, якая забяспечвае пераход ад старога да новага, як кладка ў калядных песнях канструюе пераход з папярэдняй пра сторы i зыходзячага часовага цыкла ў новую прастору i наступны перыяд жыцця. Для беларускага фальклору ўласцівая формулазварот вала чобнiкаў (вестуноў iншасвету) да гаспадара: «Масцi кладку завi ў хат ку». Сам гаспадар у гэтым выпадку вы ступае ў ролі своеасаблівага святара, які, пракладаючы шлях з іншага све ту ў гэты, рыхтуе адначасова і месца тэафаніі, якая і зяўляецца куль мінацыйным момантам у разгортванні адпаведных валачобных сюжэтаў: па дворак гаспадара становіцца месцам бяседы Бога і ўсіх святых, набываю чы яскравыя рысы нябеснага выраю; па М. пераязджае на падворак карэ та з Божай Маці. Гэта ўзнаўляе пэў ныя элементы вельмі архаічнай ін даеўрапейскай культавай практыкі, калі мастаўшчыкi ўтваралi не толькi прафесiйную, але i канфесiйную гру пу (параўн. статус мастаўшчыкоў у старажытных прусаў) або асобную святарскую карпарацыю. Так, павод ле вельмі імавернага тлумачэння, рымская калегія пантыфікаў атрым лівае сваю назву ад тэхнічнага тэрмі на pontifex, што азначае «той, хто робіць масты» (параўн. лац. pons «мост» і санскр. patha, слав. *potь «шлях»). Ад канца XV пачатку XVI ст. захавалiся звесткi аб «бортскай (ці барцянскай) воласцi» над ракой Пеля сой у Воранаўскiм раёне. Дакументы сведчаць аб перасяленнi ў гэтыя мясцiны прусаў са Скаловii i Барты. Да XVIII ст. перасяленцы складалi са мастойную адмiнiстратыўную адзiнку, якая вылучалася сярод суседзяў. Iх ас ноўным абавязкам было будаўнiцтва М., за што яны вызваляліся ад вайс ковай павіннасці. Падобна, што даўней закладка і бу даўніцтва М. не абыходзілiся і без ах вярапрынашэнняў, найбольш вера годна чалавечых. Пазней гэта адбілася ў павері, што першы, хто праедзе па новазбудаванаму М., аба вязкова на ім патопіцца. Такая ахвя ра служыла свайго роду выкупам мес ца ў нячысціка, найперш, відаць, у вадзяніка. У чарадзейных казках та кой ахвярай аказваецца сам будаўнік калінавага М. Змей, або Кашчэй Неўміручы. Але гэтай рэальнай смер ці хтанічнага персанажа спадарожні чае сімвалічная (рытуальная) смерць казачнага героя, які пераязджае па калінавым М. у іншы свет. Параўн. таксама і матыў патаплення на калі навым М. варанога статка і трох ма лойчыкаў у валачобных песнях, дзе, праўда, прысутнічае і ініцыяцыйна шлюбная сімволіка. На тэрыторыi Беларусi вядомы ле гендарныя масты Перуноў мост (Чэрвеньскi рн), Вiтаўтаў, або Вi тальдаў, мост блізу в. Iжа Вiлейскага рна, Чортаў мост i Князеў мост блізу Полацка, Бабiн мост блізу в. Радзеж у Маларыцкiм рне, Крывы мост у Вiцебску ды iнш. Паводле падання, Бабiн мост быў пабудаваны нейкiм войскам, каб выбрацца з балота, у якое яго завяла баба, што паказвала дарогу. Часта будаўнiцтва М. пры пiсваецца шведам цi французам або якомунебудзь каралю. Некаторыя каменныя заборы на рэках выступаюць у якасцi М. Блізу в. Малмыгi Вiлейскага рна каменная града на Вiлii лiчыцца рэшткамi М., якi пабудавалi шведы. Прычым кожны салдат кiнуў у раку толькi па адным каменю.