Интересные ссылки

Мокаш

Макош, адна з багiняў сла вянскага («кіеўскага») пантэона. У пе ралiчаным «Аповесцю мiнулых гадоў» спiсе багоў, iдалы якiх былi пастаўле ны Уладзiмiрам у Кiеве, М. зяўляец ца адзiным жаночым персанажам i згадваецца апошняй. Пра яе паведам лялася таксама ў «Слове некоего Хри столюбца». У рукапiсе XIV ст. «О тре бокладении идольском» адзначана пра ўшанаванне жанчынамi М. i пра тое, што iснавалi адмысловыя служкi гэтага культу, жрыцыiдаламольцы: « и Мокошъ и да ище ся не явъ мо лять, да стаи призываюче идоломольц бабы, то же творят не токмо худши люди, нъ и богатых мужин жены». Цiкава, што ў гаворках Падмаскоўя слова «мокосья» абазначае жанчыну лёгкiх паводзiнаў. Тое, што М. мела дачыненне да сексуальнага жыцця, вынiкае з «Слова некоего Христолюб ца»: «И Мокошъ чтут и Кылоу; и Ма лакию иже есть роучьный блоудъ вел ми почитают, рекуще Буякини». На думку Г. Iльiнскага, сувязь М. з сек суальным жыццём «вынікае з яе су седства з малакiяй цi рукаблуддзем». У перакладзе з грэцкай мовы слова «малакiя» азначае «спешчанасць, рас слабленасць, мяккасць». Паводле Вяч. Ус. Iванава i У. М. Тапарова, пры рэканструкцыi асноў нага мiфа выяўляецца сувязь М. з Грымотнікам (г. зн. Перуном): М. ус прымалася як яго жонка. Але адна часова выяўляецца матыў здрады М. Перуну з яго працiўнiкам. Таму ў па каранне за здраду яна пазбаўляецца боскага i сямейнага статуса, ссыла ецца з неба на зямлю, у хтанiчныя воды. Згадка пра М. сведчыць, што з Перуном яна знаходзiлася на адным роўнi мiфалагiчнай сiстэмы. У та панiмii гэта стасуецца з урочышчамi Макошын Верх (у Чэхii) i Пярынь блізу Ноўгарада (Расiя), якое, магчы ма, разумелася як iмя жонкi Перуна (параўн. лiт. Perkыnija персанiфi каваная навальнiца, ст.iсл. .jorgyn iмя мацi Тора, гоц. fairguni «скала»). Значыць, суадносяцца гара Перуна i гара Перуновай жонкi Пярынi цi М. Другi этап дачыненняў да М. (пас ля яе развянчання) адлюстраваны парамi тапонiмаў накшталт «Перуно ва гара», але «Мокашава балота». На Беларусi захавалiся тапонiмы «Мок шава балота», «Мокiш». Па шэрагу дадзеных, М. стасуецца з сырасцю (вадой), цемрай, прадзiвам, прына лежнасцю да жаночага. У паганскім календары чацвер стасаваўся з днём Перуна, што найлепш прасочана ў палабскай традыцыi, а пятнiца з яго жонкай. Адпаведна гэтаму пасля прыняцця хрысцiянства аналагам М. стала святая ПараскеваПятнiца. З днём тыдня пятнiцай былi звя заныя спецыфiчныя i вельмi строгiя забароны на пэўныя вiды працы (асаблiва прадзенне, мыццё бялiзны), на ежу, посуд, адзенне, на полавыя дачыненні з мужам. У студню ў дар Пятнiцы кiдалі кудзелю, выпрадзе ную воўну i тканiну. Паводле падан ня, з Пятнiцай звязвалася практыка родаў у лазнi. Пятнiца разглядалася як павiтуха. Нярэдка на абразах Пятнiцу малявалі з распушчанымi валасамi. Выява Пятнiцы ў шэрагу выпадкаў змяшчалася на зрубе студ нi. У паўночнарасейскiх вераннях пра М. яе ўяўлялi як жанчыну з вялiкай галавой i доўгiмi рукамi, якая начамі прадзе ў хаце. Ёсць пэў ныя паралелi з усходнебалцкай Лаў ме: доўгiя валасы, вялiкiя грудзi, жа ночыя заняткi накшталт ткання цi мыцця, дачыненні з мужчынамi, су вязь з вадой, а таксама тыпалагiчная блiзкасць да iранскай Ардвiсуры Анахiты, грэцкiх мойр i германскiх норнаў. На думку У.М.Тапарова, імя М. лiчыцца звязаным з і.е. *mok «вiльгаць, мокры, вiльготны», а так сама з *mokos «прадзенне». Акра мя некаторых згаданых мiкрата понiмаў прамых сведчанняў у пiсьмовых або фальклорных крынi цах пра ўшанаванне багiнi з iмем М. на Беларусi няма (аднак параўн. бел. дыял. максоніха «злосная жанчына»). Але што вера ў багiню з такiмi функ цыямi iснавала, сведчыць распаўсю джанне культу яе хрысцiянскага ана лага ПараскевыПятнiцы. З пiсьмовых дакументаў XVXVI стст. бачна, што iснаваў звычай прыся гаць iмёнамi Бога, Божай Мацi i свя той Пятнiцы. Адна з першых мура ваных цэркваў (сярэдзiна XIVст.) у Вiльнi была прысвечана гэтай свя той. Паводле сведчання Яна Ла сiцкага (канец XVI ст.), беларусы вельмi ўшаноўвалi, акрамя Бога i Бо жай Мацi, яшчэ святога Мiколу i Пятнiцу. Дзень ПараскевыПятнiцы святкаваўся 15 (28) кастрычнiка. У яе верхняй iпастасi блiзкай М. была па лабская Жыва.