Интересные ссылки

Млын

Старабеларуская назва «пруд», пабудова для размолу зерня (падзяляюцца на вадзяныя i ветра ныя). З М., асаблiва вадзяным, звяз ваецца шэраг паверяў. Лічылася, што млынары маюць стасункі з нячы стай сілай, у прыватнасці з Вадзяні ком. У чарадзейных казках адмысло ва падкрэсліваецца, што ў М. удзень малолі людзі, а ўначы чэрці. Млынары ўважаліся за вельмі моц ных чараўнікоў. Такім млынаромча раўніком, паводле падання, быў легендарны Менеск, ад імя якога паходзіць назва Мінска. А. М. Афа насьеў адзначаў, што на кожным ва даёме, дзе быў пабудаваны млын, аба вязкова жылі адзін, а то і некалькі вадзянікоў, кожны з каторых загад ваў сваім колам. Пры вадзяных М. трымалi чорных катоў, чорных пеў няў і іншых жывёлін чорнага колеру, якiя ўважаліся за лепшую ахвяру вадзя ніку. Апрача таго, беларускія млынары ў першыя замаразкі апускалі пад кола кавалак сала, кумпяк або свіную кішку, каб вадзянік не злізаў з кола змазку, або кідалі ў ваду пару маладых пар сючкоў. Найбольшую моц, згодна з народнымі паверямі, вадзянікі маюць вясной і восенню, калі яны, пакрыў джаныя або неўлагоджаныя, маглі на несці найвялікшую шкоду. Таму свя та млынароў адзначаецца восенню 25 кастрычнiка (дзень св. Марцiна) i ў красавiку. На Валожыншчыне ў дзень св. Марцiна млынары пiлi гарэлку на каменных жорнах. На Барысаўшчы не ў гэты дзень елi гусей і казалі: «Марцін святы губіцель гагаты». Ахвярапрынашэнні вадзяніку па трабаваліся і пры закладцы М. Ме ханік, які будуе М., павінен быў закі нуць у плаціну жывую курыцу. Раней патрабавалася чалавечая ахвяра хрышчоная душа. У Гродзенскай гу берні былі вядомыя выпадкі, калі з гэтай мэтай закопвалі жывых сірот. Невыкананне гэтых прадпісанняў па гражала згубай самому млынару. Але замацаваны належным чынам хаўрус млынара і вадзяніка гарантаваў поў ную бяспеку М. ад паводак, буры, па жару, паломак і нават ад удару ма ланкі. Пярун мог спаліць М. толькі пасля смерці млынарачараўніка, калі дамоўныя дачыненні натураль ным чынам скасоўваліся, і тое ў вы падку, калі ў млынара не было сыноў, якім у спадчыну пераходзілі і М., і ча радзейная моц таямнічых замоваў. Каб не траціць сваёй моцы, млынары ніко му нічога не рабілі задарма і нават не размаўлялі і не віталіся з вяскоўцамі. Валадары ветраных М., каб зноў выклікаць вецер, які суцішыўся, кідалі «на ўзвей вецер» некалькі жменяў мукі, што таксама было своеасаблівай ахвя рай паветраным духам або ветру.