Интересные ссылки

Мiкола

Персанаж беларускага фальклору. Прататыпам яго зяўляец ца хрысцiянскi святы Мiкалай Мiрлi кiйскi (Мiкалай Цудатворац, Мiкалай Угоднiк). Згодна з хрысцiянскай агiя графіяй, жыў у IV ст. i быў выбраны епiскапам малаазiяцкага горада Мiр у вобласцi Лiкiя (адсюль i азначэнне «Мiрлiкiйскi»). Многiя з цудаў гэтага святога былi прысвечаны выратаван ню мараплавальнiкаў, тапельцаў, а таксама вызваленню вязняў i палон ных. У славянскiх народаў, і ў бела русаў, М. пасля прыняцця хрысцiян ства часткова замянiў Вялеса. У кашубаў Nikolaj называецца лясны дух, якi задае загадкi тым, хто за блудзiўся (хто адгадае, таго выводзiць на дарогу, а не адгадаўшыя прадаюць душу чорту). На сувязь з дэманiчнымi персанажамi паказвае кульгавасць цi слепата М. Сярод усходнiх славянаў вядомыя ўяўленнi пра М. Дуплянска га, якi жыве ў дупле ў лесе i звязаны з Лесуном i з паляваннем. Характэрны звычай завiвання «бародкi» М. («Мi колiна бародка», «бародка Мiкуле»), якi паходзiць ад старажытных уяў ленняў пра завiванне барады Вялеса Воласа. Мiкольскiя цэрквы ў Сярэд нявеччы нярэдка ставiлiся на месцы ранейшых свяцiлiшчаў Вялеса. На Волатавым полi пад Ноўгарадам Вялiкiм, дзе, згодна з паданнем, ста яў iдал Вялеса, пазней была пабуда вана Мiкольская царква. Польскi гiс торык Ян Ласiцкi, якi ў канцы XVI ст. жыў у Беларусi, адзначаў, што ў пра васлаўным набажэнстве важнейшае месца займаюць малiтвы да Божай Мацi i святога Мiкалая. Як пад крэслiваў згаданы аўтар, у час наба жэнства святар меў звычай зачытваць з кнiг урывак пра святога Мiкалая, якога ўшаноўваюць як «нейкага бога заступнiка». Паводле Ласiцкага, «у храмах нiякiх статуй яны не ўшаноў ваюць, але выявам святога Мiкалая i Панны Марыi прыносяць у дар нейкiя срэбныя рэчы». Дзяцей таксама было прынята навучаць малiтвам у гонар гэтых святых. Абразы святога Мi калая былi ва ўсiх дамах. Яму ж малiлiся i за памерлых. З усiх хрысцiянскiх (праваслаўных i каталiцкiх) храмаў i манастыроў XIIXVII стст. у Беларусi, паводле некаторых падлiкаў, каля чвэрцi было прысвечана св. М. i столькi ж Мацi Божай. У беларускiм фальклоры М. высту пае як заступнiк земляроба, кла поцiцца пра ўраджай, хоць часамi можа быць i помслiвым. Ён аглядае па севы i папраўляе iх пасля зiмы. Свята ў гонар М. адзначалi двойчы: вясно вы, або летні (цёплы), М., якi святка ваўся толькi праваслаўнымi 22 мая (н. ст.), i зiмовы адзначаўся каталiкамi i праваслаўнымi (6/19 снежня). Апош няя дата («Мiкалайкi») шырока свят куецца ў Польшчы. Напярэдаднi i вяс новага, i зiмовага М. адзначалi прысвятак Мiколiнага бацькi. На вес навога М. упершыню пасля зiмы выво дзiлi коней на начлег, балявалi з гэтай нагоды i выконвалi розныя магiчныя абрады па ахове конскага статка ад псавання. Пастухiначлежнiкi ўсю ноч з 8 на 9 мая не павiнны былi спаць, каб ведзьмакi цi iншыя злыя сiлы не ўчынiлi коням шкоды. I Мiкола зiмовы, i Мiкола летнi як бы адкрывалi кожны свой сезон: «Мiкола сапраўдная зiма, Мiкола сапраўднае лета». Ды зноў жа, на дворе, якое год на год не прыпадае, уносiла папраўкi ў народныя на зiраннi, i часам, ашукаўшыся, казалi: «Нiводнаму Мiколе не вер нiколi». Затрымка зiмы на Мiколу была зна кам, што маразы прыдуць няскора i наагул уся зiма будзе бяспутная. Мiко лазiмовы быў далучаны земляробам да будзённых гаспадарчых разлiкаў i прагнозаў: «Беражы сена ад Мiколы i да Мiколы i не бойся зiмы нiколi», гарантавала прыказка, адзначыўшы прыблiзна, колькi трэба трымаць у хляве жывёлу. Стан надворя ў гэты дзень арыентаваў селянiна на пача так веснавой сяўбы, на плён у полi: «Калi iней будзе раней, чым 19 снеж ня, то трэба сеяць раннi ячмень, калi пазней 19 снежня познi»; «Iней, якi пакрывае дрэвы на Мiколу, прадказ вае добры ўраджай iльну». Язычнiцкiя перажыткi ў кульце святога М. характэрныя i для iншых народаў Еўропы. На зiмовага М. у Верхняй Аўстрыi млынары (апекуном якiх лiчыўся гэты святы) кiдалi ў ваду ежу i старое адзенне, каб ладзiць з вадзянiком. Палякi ў ахвяру св. Мiкалаю прыносiлi курэй. Св. Мi калай (СантаКлаус, Клаус, Нiкель) галоўны персанаж жартоўнаўрачы стай працэсіi, якая наладжвалася ў Мiколiн дзень у каталiцкiх землях Германii i ў суседнiх краiнах. У той жа час у нямецкiх паверях Nickel ліхі дух. Згодна з паведамленнямі еўрапейскiх падарожнiкаў XVII ст., рускiя лiчылi, што «калi Бог памрэ, св. Мiкалай зойме яго месца». Гэты свя ты лiчыўся праваднiком душаў памер лых на той свет. У Расii быў звычай прыносiць М. у ахвяру быка. На Украiне яго называлі «гаспадаром ваўкоў», а ў Расii лiчылi звязаным з мядзведзямi i змеямi. Цiкава, што ру мыны мядзведзя iншасказальна клі калі «брат Мiкалай» (frate Nicolae). У некаторых мясцінах Расii культ св. Мiколы злiўся з рэлiктамi паганскiх мядзведжых культаў.