Интересные ссылки

Мёд

Адзiн з найбольш архаiчных са кральных прадуктаў харчавання. Для iндаеўрапейцаў М. выступаў этало нам салодкасцi, а самi паняццi «са лодкi», «пяны», «вiно» вытворныя ад «мядовы». У мiфалогii М. сiмвалi заваў крынiцу як мудрасцi, так i аб наўлення жыцця i магiчных сiлаў. Змяшчэнне ля ствала Сусветнага дрэ ва пчол толькi падкрэслiла архаiч насць сакральнага стаўлення да М. Сусветнае дрэва скандынаваў ясень Iгдрасiль уяўляўся пакрытым мядо вай расой (параўн. у беларускiх вала чобных песнях «медвяну расу» на дрэ ве пасярод двара, якую абтрэслi прыляцелыя птушкi, цi пажаданне да святога Юря « на травiцу // Дай расiцу // Мядовую»). Менш сакраль ным эквiвалентам М. у скандынаў скай мiфалогii лiчылася пiва i брага, якую таксама распiваюць багi на ры туальных пiрах. У валачобных песнях «саладок мя док» прызначаецца для дзяцей гаспа дара, у той час як для яго самога «зеляно вiно», а для гаспадынi пiва. У многiх мясцінах Беларусi маладую сустракаюць у доме мужа з М. у ру ках. Часам маладой М. мазалi вусны або М. аблiвалi вясельныя вянкi. У Сярэднявеччы, калi расчэсвалi вала сы жанiху i нявесце, то грэбень абмоквалi ў М. Мацi нявесты i мацi жанiха сустракалi маладых у выверну тых кажухах, з соллю, гарэлкай i М. У Барысаўскiм павеце, калi маладыя прыязджалi ў дом свякрухi, то iм давалi па кавалку хлеба з М. М. так сама ўжываўся на хаўтурах па нябож чыку. На пiрах старцаў (сляпцоў лiрнiкаў) клалi ў вялiкi кацёл соты, разводзiлi вадой i варылi, потым злiвалi ў бочачку i пiлi халодным. Прыгатаваныя на аснове М. стра вы абавязкова ўваходзілі ў памiналь ныя абрады: сыту, канун М. з ва дой, у якiя крышылi булку ды iнш. Памiнаючы продкаў, гаспадар ад лiваў першую лыжку кануна на стол. Абавязковае залiчэнне М. да па мiнальных страў тлумачылася мерка ваннем, быццам бы М. патрэбны, каб памерлым было соладка на тым све це: «На диды сыту робят, то у кипя чону воду хлип, сахар ти мёд. Кажут, што сытой мёртвые уста мажут на Радуницу. Сыту на могилки лют ту ды, где хрест». Разуменне апошнiх пакiнутых на нiве каласоў як месца кантакту з продкамi тлумачыць пе сенны матыў (магчыма, i былую ры туальную практыку) палiвання iх М.: «А чыято барада чорным шоўкам павiта, сытоймёдам палiта». Функ цыя ахвяры ў М. падкрэслiваецца i палескiмi звычаямi пакiдаць на рос танях М. для русалак.