Интересные ссылки

Меч

Ва ўсiх мiфалагiчных традыцы ях зброя звязана з ваяром i часта мае звышнатуральныя якасці. М. у гэтым плане займае асаблівае месца як адзiн з найбольш шанаваных вобразаў. М. выступае ў беларускiх паданнях аб заснаваннi некаторых вёсак, на прыклад Вялемiчы, Холмеч. Магч ма, што другая частка гэтых назваў дала падставы па прынцыпе «народ най этымалогii» семантычна звязаць паданнi з М. Напрыклад, у паданнi аб паходжаннi назвы Холмеч сапраўды выступае i холм над ракой Дняпро. Але сам матыў, безумоўна, зяўляец ца старажытным. М. выступае ў абодвух паданнях у вельмi падобных сiтуацыях: нейкi ваяр утыркае М. у зямлю, што сiм валiзуе яго валоданне гэтай зямлёю. Такiм чынам, М. аказваецца моцна звязаны з зямлёй i можа адлюстроў ваць правы заваёўнiка на яе. Цiкава, што абодва паданнi робяць нацiск на тым, што i цяпер iснуюць заснаваныя тады паселiшчы. Каранi гэтага мi фалагiчнага матыву могуць быць ге нетычна звязаныя са скiфскай (iран скай) цi германскай рэлiгiйнай традыцыяй. Таксама можна ўбачыць сувязь ма тыва ўторквання М. у зямлю з казач ным вобразам М., схаванага ў зямлi. Звычайна гэта бацькаў М., якi надае сiлы. Тым не менш трэба адзначыць, што вобраз М. у казцы не настолькi папулярны i тут задзейнічаны больш старажытныя вiды зброi дубiна, палiца i да т. п.