Интересные ссылки

Метамарфозы

У мiфалогii пе ратварэнне адных існасцяў у другiя. М. у мiфах адлюстроўваюць назiраннi над рэальнай усеагульнай узаемасу вяззю i ўзаемазалежнасцю ў прыро дзе, захаванню ў ёй рэчыва i энергii, што пераходзiць з адной формы ў дру гую. Генiяльныя здагадкi старажытных мысляроў афармлялiся часта ў яскра выя малюнкi, у якiх неадушаўлёныя прадметы iснуюць побач з раслiнамi, жывёламi, людзьмi i багамi, мяня юцца месцамi, ператвараюцца адно ў другое. Калi ж усведамлялiся межы памiж рознымi сферамi, памiж жы вым i мёртвым, адушаўлёным i неаду шаўлёным i да т. п., то сувязь памiж iмi адбывалася праз М. М. вельмi на туральна ўспрымалiся там, дзе жывыя iстоты i нежывыя прадметы ўяўляюц ца як часовыя i сталыя змясцiлiшчы духа (душы). Гэта выразна бачна ў казках, дзе фантастычныя сюжэты бу дуюцца на серыях М., прытым сут насць героя, яго душа застаецца ня зменнай. М. бываюць сталыя (малойчык, закляты ў явар, так iм і застаецца, iснуе як раслiна) або часо выя з вяртаннем у першапачатковы выгляд (чалавек закляты, зачарава ны, ператвораны ў ваўка пасля пэў нага тэрмiну, праз пэўныя магiчныя дзеянні цi выпадак набывае сваё ра нейшае аблiчча, перастае быць ваўка лакам). Вера ў магчымасць часовых М. ляжыць у аснове паняцця пярэва рацень. Паводле мiфалагiчных уяў ленняў беларусаў людзi i прадметы, што iх акаляюць, могуць ператварыц ца ў розныя прыродныя абекты: кветкi, дрэвы, птушак, камянi, рэчкi ды iнш., захоўваючы пры гэтым душу ператворанага, яго жалi, крыўду, ка ханне. У невялiкай колькасцi казач ных твораў захаваўся матыў ператва рэння неадушаўлёнага прадмета, драўлянай лялькi