Интересные ссылки

Месяц

Начное нябеснае свяціла, элемент астранамічнага коду трады цыйнай беларускай мадэлі свету, з якім звязана мноства разнастайных паверяў і прыкмет. Яны зяўляюцца па сутнасці рэшткамі некалі, відаць, вельмі развітага культу гэтага свяці ла. Лічыцца, што пакланенне М. знач на больш старажытнае, чым пакла ненне Сонцу, і сягае, прынамсі, часоў т. зв. «індаеўрапейскага адзінства», пра што сведчыць агульная для ўсіх індаеўрапейскіх моў назва свяціла. Асаблівасці руху М. па небе спа радзілі саму ідэю календарнасці (па раўн. М. і «месяц» адрэзак калян дарнага часу). Як начное свяціла М. супрацьпа стаўлены Сонцу як дзённаму свяцілу, параўн.: «Месяцу Бог вялеў свяціць людзям уночы, покуль сонейка спачы вае»; «Месяц усё ходзіць увыпе радкі з сонцам, але ніяк не мажэ яго дагнаць» (А. К. Сержпутоўскі; параўн. у латышскай дайне: «Mыc, mыc, Saulоte, Mзnesis dzenвs!» «Бяжы, бяжы, Сонейка, Месяц гоніцца!»); «Што гэта за вочы: адно свеціць уд зень, а другое уночы»; «Сястра да брата ў госці ідзе, а брат ад яе хаваец ца» (загадкі з адгадкаю «сонца і М.»); « ні днём па сонцу, ні ноччу па ме сяцу» (г. зн. «заўсёды» у замовах) і да т. п. У гэтай сувязі рэлевантнай аказва ецца і такая семіятычная апазіцыя, як множнасць/адзінкавасць. Дзённае свяціла заўсёды адно, зяўленне на дзённым небе нейкага іншага свяці ла М., яркай каметы мятлы, звышновай зоркі, множны ўзыход са мога сонца (сонца троіцца або мно жыцца) або, наадварот, зацменне сон ца, калі ўдзень могуць быць бачныя зоркі, успрымаецца як эксцэс, ана малія, як правіла, трапляе ў хронікі і звычайна нічога добрага не вяшчуе (параўн. таксама пазнейшае перацяг ненне функцыяў богасонца Геліёса на Апалона і адпаведную «навуковую» этымалогію яго імя як аполён «нямножны, адзіны», хаця пачаткова Апалон быў яўна звязаны з М., пра што сведчыць яго эпіклеза Неоменій «Маладзіковы» і яго каляндарныя функцыі ў антычных полісах). М. аказ ваецца дыялектычным «шматлікім у адзіным і адзіным у сваёй шматлі касці» (таму сонца мае толькі адно слова для яго намінацыі, а М. мае мноства слоў у мностве варыянтаў для намінацыі яго квадраў). Так што насамрэч мы тут маем не бінарную апазіцыю, а пэўную тэрнарную структуру: адзінае (сонца) множ нае (месяц) незлічонае, бясконцае (неба, зоркі; параўн.: «Поле незмяро на, быдла незлічона, адзін пастух пасе» «неба, зоркі, месяц»). Супрацьпастаўленасць М. і сонца выказваецца і ў такой апазіцыі, як зменлівасць/нязменнасць. М. зменлі вы «паводле вызначэння» (некаторыя даследнікі нават выводзяць яго назву ад і.е. *mei/*moi «змена»). Зменлі васць жа сонца ўспрымаецца як не шта незвычайнае, цудоўнае «гран не» сонца ў пэўныя каляндарныя моманты ў перыяд паміж веснавым і восеньскім раўнадзеннем. Зменлі васць М. знаходзіць сваё вытлумачэн не ў этыялагічных паданнях. Так, у адным з іх апавядаецца, што «месяцу Бог вялеў свяціць уночы, покуль со нейка спачывае, толькі месяц вельмі гультаяваты, ён кепска свеціць, за тое Бог вялеў, каб ён кожныя чатыры ня дзелі перараджаўся. От затым ён адну нядзелю малады, другую расце аж да поўна, трэйцюю поўны, а чацьвортую саўсім прападае» (гэтаксама ў ла тышскіх дайнах М. жартаўліва назы- ваюць лайдаком за тое, што ён не хоча свяціць удзень; параўн. таксама вы слоўе: «Дармо ў бога хлеб ясі: свеціш, да не грэеш»). Паводле іншай версіі, «бог, калі месяц састарае, крышыць яго на зоры. Адзін кавалачак кладзе ў дзяжу, на закваску. Зоры ападаюць туды, з іх пачынае рабіцца рошчына, цеста падыходзіць і пераліваецца це раз край. Гэтак і нараджаецца Ме сяц». У апошнім выпадку прасочва ецца асацыяцыя М. і хлеба, але як бы «несапраўднага» ці «няцэлага», бо ў адным выпадку ён не выпечаны, а ў другім (у загадках) ён найчасцей ужо губляе сваю цэльнасць («акраец хлеба», «луста хлеба»). Параўн. так сама ў вясельных песнях: « У нас месяц дзяжу месіць, // Зорачка ў дзя жу свеціць, // Слонейка пірагі пячэ», дзе таксама актуалізуецца і класічная апазіцыя сырое/гатаванае (К. Леві Строс). Але ў абодвух прыведзеных падан нях яўна абазначана тэма «пакаран ня Месяца» праз пазбаўленне яго па чатковай цэльнасці. Гэта добра вядомы (асабліва ў балтыйскай тра дыцыі) міфалагічны матыў, звязаны з сюжэтам «Нябеснага вяселля» і «Ня беснай сямі». У ідэальным выпадку М. і Сонца рэпрэзентуюць ідэальную шлюбную пару, дзе першы адыграе ролю жаніха/мужа, а другое нявес ты/жонкі. Гэтая тэма спрэс праходзіць па беларускіх фальклорных тэкстах, а рытуальна разыгрываецца найперш у вясельнай абраднасці, дзе жаніх рэ гулярна сімвалічна ўяўляецца М., а нявеста сонцам (параўн.: Княжыч «Месяц» і князь «малады, жаніх» і княгіня «маладая, нявеста»; у вясель ных песнях: «Над варотамі месяц // Усю ночку ясна свеціць, // Усю ночку ясна свеціць, // Маладзенькі дзяцінка, // Маладзенькі дзяцінка // Па двары да пахаджае»; «А ўжэ соўняйка, а ўжэ ясная, // Ўжэ ж яно на заходзя. // А ўжэ дзевачка маладзенькая // Ад мамкі на выходзя»; «Маладзенькі малойчык, // Што ў цябе на куце ззяе? // Што ў цябе на куце ззяе? // Ці не месяц узышоў? // Дзевачкі, мае ся стрыцы, // Ды ў мяне на куце ззяе, // Ды ў мяне на куце ззяе // Дзевачка маладая. // У яе на галоўцы // Кветач ка залатая, // Кветачка залатая, // Ды як сонейка іграе»; «Наехала сватоў ейкаў // Усе яны харошыя. // Усе яны харошыя, // Усе яны маладыя. // Соўнейка маладая, // Маладзічок маладзенькі, // Маладзічок мала дзенькі, // Месячык маршалачак, // Зорачкі бальшаначкі, // Салаўята пакоснічкі» і шмат падобных). У шэрагу вясельных тэкстаў у ролі ідэ альнай нявесты/жонкі выступае дач ка Сонца, напрыклад: «Соўнейка маё яснае, // Начной парой не ўзыйдзе. // Дзеваччына мамачка // З таго свету не прыйдзе», дзе паралелізмам задаюц ца дзве пары супастаўленняў: ноч той свет; нявеста дачка Сонца (па раўн. аналагічную варыятыўнасць Саўле/дачка Саўле ў сюжэце «Нябес нага вяселля» ў латышскіх дайнах). Гэтаксама добра прадстаўлена ў бела рускім фальклоры і тэма ідэальнай «Нябеснай сямі», найперш у калядных песнях кшталту: « Стаіць святліца нова зрублена. // У той святліцы чаты ры акенцы: // У першым акенцы да яснае сонца, // У другім акенцы да ясны месяц, // У трэцім акенцы да дробны звёзды, // У чацвёртым акен цы да цёмна хмара. // Яснае сонца то жонка яго, // Ясны месяц то сам гаспадар, // Што дробныя звёзды то дзеткі яго, // Што цёмная хмара жыта яго», прадстаўленых мноствам варыянтаў. Аднак і ў калядных, і ў ва лачобных песнях вельмі шырока фігу руе тэма часовага разбурэння гэтага ідэальнага сямейнага парадку ў выні ку гневу нейкага бога, які звязаны з урадлівасцю і плоднасцю. Рэканст руктыўна гэта або сам Бог Наваль ніцы (Пярун), або персанаж, з ім не пасрэдна звязаны. Гэты гнеў быў, відаць, не беспадстаўны. Рэканструк цыя сюжэта «Нябеснага вяселля» па казвае, што вінаватым у гэтым быў менавіта М., які здрадзіў Сонцу, за ляцаўшыся ў Зарніцу (або Вечарніцу) зорку Венеру ў яе ранішняй або веча ровай бачнасці. Яна свеціць вельмі ярка і ў гэтым, безумоўна, канкуруе ў «прыгажосці» з Сонцам, якое або ўжо заходзіць, або яшчэ не ўзышло. Аст ранамічна гэта адпавядае таму, што перыядычна адбываюцца збліжэнні Венеры і М. пры іх руху па нябеснай сферы. Магчыма, менавіта такая сіту ацыя адлюстравана ў зачынах нека торых калядных песняў: «Ходзіць, па ходзіць месяц па небу, // Кліча ж, пакліча зару з сабою: // Хадзем жа, зара, гдзе ж госпад жыве» Часовае парушэнне М. усталяванага сямейна га ладу, відаць, адлюстравана ў адме нах калядных песняў, дзе месца Сон ца заступае «зара»: «Стаіць цярём вышы ўсіх харом. // А ў тым цераме да чатыры углы, // Чатыры углы да чатыры акны // У адным акне ясён месіц, // У другім акне ясна заря, // А ў трэцім акне дробныя звёзды, // А ў чацьвёртым акне цём ная ночка. // Ясён месіц Віцютка пан, // Ясна заря яго жана, // Дроб ныя звёзды яго дзеткі, // Цёмная ночка ўся яго сімя». Тэма шлюб най нявернасці ўскосна задаецца і зачынам наступнай песні: «Нi разам усходзя месяц iз зарою. // Нi па праў дзя жые мой мiлай са мною. // Нi па праўдзя жые праўды не гавора // Змяркая выходзя, свiтая прыхо дзя» (запіс А. Глушко). Нейкім чынам падобныя паводзі ны М. закранаюць інтарэсы Бога На вальніцы (або самога Бога). Iмавер на, што М. аказваецца вінаваты тройчы: папершае, парушэннем усталяванага нябеснага ладу (здрада Сонцу); падругое, парушэннем заба роны на інцэстуальны шлюб, бо М. і Зарніца (а таксама і іншыя зоркі) гэта брат і сястра (зоркі сёстры М.), параўн. « Не месяцам, то зарніцаю. // Не брацейкам, то сястрыцаю» (ас транамічна М. і ЗарніцаВенера род насныя зменай квадраў) або «Ходзіць, паходзіць // Месяц па небу. // Кліча, пакліча // Зоры з сабою. // Ох вы, зорачкі, // Сястрыцы мае»; і, патрэ цяе, можна меркаваць, што Бог Навальніцы (рэпрэзентаваны на небе планетай Юпітэр, які па яркасці не на шмат саступае Венеры) сам меў шлюбныя інтарэсы да Зарніцы. За любую з гэтых правінаў М. можа быць пакараны. I гэты матыў сапраўды рэ канструюецца ў сюжэце «Нябеснага вяселля». I ў беларускай, і ў балтыйс кай традыцыях М. караецца аднас тайна: ён або разбіваецца (прыгада ем: Бог крышыць М. на зоркі), або рассякаецца («кроіцца», параўн. пе ракрой месяца «некалькі дзён, на працягу каторых М. не бачны на небе» або рэгулярнае загадванне М. у загад ках як «акрайца хлеба»). Але для само га М. гэтае пакаранне стаецца пачат кам яго безупынных перыядычных нараджэнняў і паміранняў змены квадраў. Рэфлекс гэтага міфалагічна га матыву захаваўся на Тураўшчыне ў абрадзе, які называўся «біць меся ца» і палягаў у тым, што ўдзельнікі вяселля стукаліся спецыяльна спеча ным у выглядзе М. печывам, назіраю чы, чыё паламаецца. Правіны М. не застаюцца без на ступстваў і для яго ідэальнай «гаспа даркі», якая ў валачобных песнях шматкроць параўноўваецца з «раем». Пакаранню найперш падлягае дрэва М. дуб. Як гэта не парадаксальна, але ў беларускім фальклоры менаві та дуб рэгулярна асацыюецца з М. Па раўн. загадку «У старым дубе месяц свеціць» з адгадкай «кажух», пры звычайным загадванні праз «кажух» «неба» («Разасланы кажух, рассеяны гарох і бохан хлеба ляжыць» «неба, зоркі, месяц»). Або ў валачобнай песні: « Пасярод двара маладога Пятра // Вырас дубок тонак, высок. // Зпад таго дубка ўзышла зорка, // Зпад той зорачкі ўзышлі звёздачкі. // Ёсць той дубок Iванкасынок, // Ёсць тая зо рачка яго жоначка, // Ясныя звёз ды яго дзетачкі», дзе пазіцыя М. у астранамічнай класіфікацыйнай трыя дзе задаецца ў дэндралагічным кодзе дубком. Падобная сітуацыя і ў замо вах, і ў вельмі паказальным кантэкс це: «Госпадзі, як начынаўся свет, было на свеці тры царыкі: первы царык зялёны дуб у полі, другі царык белы камень на моры, трэці царык шырокі месяц на небі». Тут яўна задаецца траістая структура касмічнай вертыкалі. У іншай замове гэтыя «тры царыкі» названы «трыма братамі». Такім чынам, у сістэме касмалагіч ных прэцэдэнтаў М. аказваецца «пер шым пакараным», і тэма пакарання становіцца «скразной» у паданнях, якія тлумачаць некаторыя асаблівасці яго выгляду. Так, у мностве варыян таў вядомае паданне пра забойства братам брата (у хрысціянізаванай ад мене Каінам Авеля), якіх Бог змя сціў на М. як вечны напамін пра гэ тае злачынства. I цяпер калі ў поўню прыгледзецца да М., то можна уба чыць, як брат стаіць з вілкамі над за бітым братам у выглядзе цёмных пля мінаў. Чырвоны ж колер М. у поўню нізка над небакраем тлумачыцца тым, што М., які свяціў падчас забойства, прыняў кроў першага пакутніка. Ад сюль і трывалыя асацыяцыі М. са све там памерлых, найчасцей нявінна або без пары загінуўшых, напрыклад з русалкамі. Малітвы, якія чыталіся пры зяўленні маладзіка, прысвячалі ся душам, якія не дачакаліся новага месяца, г. зн. якія памерлі нядаўна. На сувязь М. са светам памерлых паказ ваюць і тэксты замоваў накшталт: «Маладзік ты малады, ці быў ты на тым свеце? Быў. А ці баляць у мёртвых зубы? Не, не баляць». Пара М. і Сонца судачыняецца і з іншымі кампліментарнымі апазіцыя мі: мужчынскае/жаночае, зіма/лета (зімой высокі рух М. па небе і нізкі рух Сонца, летам наадварот), ха лоднае/цёплае (выслоўе: «Грэе як ме сяц»), белы/чырвоны, воўк/мядзведзь (параўн.: «Месяц, дзе ты быў? У лес хадзіў. А што рабіў? Лыка лупіў. А дзе схаваў? Мядзведзь забраў») ды інш. У шэрагу купальскіх тэкстаў М. адыграе ініцыяльную ролю: ён рас кладае купальскае вогнішча, сігналі зуючы пра пачатак святкавання («Узыйдзі, узыйдзі, месічак, // Божа мой! // Узыйдзі, узыйдзі ранінька. // Рызьвядзі купальлійка»). Адметныя (найчасцей шкаданос ныя) асаблівасці прыпісваліся меся цаваму святлу. Так, пры святле М. гушкаюцца на дрэвах, плешчуцца на паверхні вады або бегаюць па палях, заманьваючы прахожых, русалкі; пля це лапці Лясны цар Лесавік. Засце рагаліся таго, каб святло М. падала на калыску з немаўлём. Некаторыя дзіця чыя хваробы тлумачылі тым, што «ме сяц засвяціў». Для таго каб «адсвяціць» хворага, спавівалі валік для бялізны і на ўсю ноч выкідалі яго на двор пад месяцава святло. Уздзеяннем месяца вага святла тлумачылася і такая хва роба, як лунатызм хаджэнне ў сне. Святло М. было неспрыяльным для гуркоў, гарбузоў, гароху, бобу і маку, бо выклікала ў гэтых раслін пустацвет. Падчас поўні трэба было наліваць ма лака ў гладыш менш за звычайную порцыю і адпаведна браць меншую колькасць мукі на рошчыну, іначай і малако і цеста будуць пералівацца це раз край. Пры святле М. нельга было хрысціцца голай рукой, іначай рука доўга балела б, паказваць на М. паль цам і мачыцца. У зааморфным кодзе святло М. судачыняецца з зайцам. Зацьменне М. тлумачылі тым, што складкі белага адзення Чумы (каме тымятлы), развіваючыся ў паветры, затуляюць ззянне М. Iншае тлумачэн не: зацьменне М. адбываецца тады, як М. досыць напецца чалавечай крыві, якая пралілася падчас вайны, што ад былася дзесьці на зямлі. Узыходжанне М. у розных фазах давала магчымасць сялянам мерка ваць пра прыблізны час сутак. Вы карыстоўваўся М. у народнай метэа ралогіі і для розных прадказанняў. Так, калі на М. зяўляўся крыж, то гэта прадвяшчала на вясну вайну; зяўленне колаў вакол М. прадказва ла хуткую змену надворя да горша га; калі маладзік умываецца, то бу дзе негадзь. Гл. таксама Квадры Месяца.