Интересные ссылки

Менеск

Мянйск, Мйнскі, асiлак чараўнік, персанаж беларускай мiфа логii. Паданне пра М. было апублiка вана ў сярэдзiне XIX ст. П. Шпiлеўскiм. Згодна з ім, М. быў заснавальнiкам горада Мiнска (Менска, Менеска) i жыў памiж пазнейшым Татарскiм канцом i Пярэспай. Ён пабудаваў на Свiслачы вялiкi мураваны млын з сямю коламi. У гэтым млыне мука ма лолася не са збожжа, а з камянёў. Ніхто ніколі не бачыў М. Толькі ноч чу на млыне былi чутны нейкiя дзiў ныя крыкi, гiканне, песнi, музыка i скокi. Апоўначы М. разязджаў на сваiм млыне па дарогах, набiраў дру жыну з дужых людзей і рабаваў у на ваколлі. Ад яго хаўруснікаў утварыў ся асобны народ, якi стаў сялiцца побач з млынам чараўніка. Пазней за хавалася прымаўка: «Не пайду я да Менска ад шляху Вiленска; а (калi) пайду па шляху Вiленскiм, спаткаю ся з Менескам». Стомленыя рабаўніц твамі М., навакольныя жыхары звяр нуліся па дапамогу да яшчэ больш магутнага чараўніка, і той, спаліўшы небяспечны млын, прагнаў назаўсёды М. з ваколіцаў Менска. Але памяць аб ім захавалася ў назве горада. Наконт iнтэрпрэтацыi падання iснуюць розныя пункты погляду. Э. Зайкоўскi звяртае ўвагу на тое, што калі першапачаткова Менск, як абгрунтавана часткай беларускiх ар хеолагаў, узнiк на рацэ Менка (цяпер блізу в. Гарадзiшча Мiнскага рна), то i назва горада зяўляецца вытвор най ад гiдронiма. Таму прывязка па дання пра М. да гiсторыi ўзнiкнення Менска ўяўляецца штучнай i дастат кова позняй, зробленай па правiлах народнай этымалогii. У мiфалогiях розных народаў су стракаюцца iмёны персанажаў, якія нагадваюць па гучанні iмя М. Так, блiзкiмі да яго могуць быць словы, якiя абазначалi Месяц: параўн. праi.е. *mes, *mens і іх вытворныя ў і.е. мовах. З другога боку, у германскай мiфалогii Манн зяўляўся першым ча лавекам, а ў iндыйцаў ён называўся Ману. У рымлянаў iснавала вера ў багоў замагiльнага свету Манаў, якiя лiчылiся i захавальнiкамi грабнiцаў. У ведыйскай мiфалогii Манью бо жышча гневу, якое называюць забой цам Ўрытры, правадыр войска. Аднак імаверна, што аснову імя М. належыць звязваць з этымонам і.е. *men «мяць, расціраць» (адкуль, у прыватнасці, слова «мука», а таксама такія словы, як «меншы», «мянціць» вастрыць касу з дапамогай «мян ташкі» і некаторыя іншыя), што ад павядае асноўным функцыям М. у па данні (С. Санько). Пры аналiзе падання пра М. мож на адзначыць наступныя характэр ныя рысы гэтага персанажа: 1) асiлак i чарадзей; 2) млынар; 3) сувязь з куль там камянёў (мука малолася з камя нёў); 4) начныя гучныя пацехi на млы не; 5) правадыр дружыны. Начныя дзiўныя крыкi i гiканне на млыне на гадваюць матыў забаваў нячыстай сiлы ў шэрагу фальклорных твораў. Праца млына звязана з вадой, а зна чыць, з iстотамi накшталт Вадзянiка. Але, з другога боку, працэс перамол вання нагадвае выкрасанне Гры мотнiкам маланак з каменных жор наў цi з двух камянёў, а ўказанне на М. як на правадыра дружыны такса ма зблiжае яго з Богам Навальнiцы, апекуном вайсковай справы. Магчы ма, М. мае прататып у праiндаеў рапейскай мiфалогii, якi потым зазнае трансфармацыі ў розных лакальных мiфалогiях. А. Прохараў адзначае, што падан не захавалася ў двух варыянтах, якiя амаль паўтараюць адзiн адно, але ад рознiваюцца ў некаторых дэталях. Абапiраючыся на адзiн варыянт па дання, П. М. Шпiлеўскi выказаў гiпотэзу аб магчымасцi iснавання гiстарычнай постацi мясцовага князя, ад якога, магчыма, атрымаў назву i горад. На самай справе бясспрэчна, што назва горада пайшла ад ракi Менкi, а назва героя ад назвы го рада. Нягледзячы на тое што ў па данні выкарыстаны старажытныя ма тывы, само паданне пра М. мае дастаткова позняе паходжанне. У гэ тым пераконваюць наступныя маты вы падання: а) матыў аб нябачнай ня чыстай сiле, якая апоўначы збiраецца на пiр у нейкiх месцах i забудовах на ўскраiне людскіх паселiшчаў. Ён быў вельмi папулярны менавiта ў Сярэд нявеччы (у чарадзейных казках ад мыслова падкрэсліваецца, што ў млы не ўдзень малолі людзі, а ўначы чэрці). З гэтым матывам генетычна спалучаецца i матыў язды ноччу М. на млыне, што адпавядае сярэднявеч ным уяўленням аб ведзьмах. Сярэдня вечны фальклор, у тым лiку за ходнееўрапейскi, ведае i матыў мукi з камення; б) геаграфiчным цэнтрам падання зяўляецца незвычайны млын на сямi колах, дзе М. i меле муку з камення. Млыны пачалi будаваць на Беларусi ў познiм Сярэднявеччы, што добра паказвае храналагiчныя межы ўзнiкнення падання. Млыны будавалi на ўскраiнах населеных пунктаў. Да млынароў у народзе ставіліся з насця рогай, i хадзiлi пагалоскi аб тым, што яны знаюцца з нячыстай сiлай i ад праўляюць нейкiя спецыяльныя абра ды, што, магчыма, i зафiксавала па данне. У гэтым плане цiкава, што ў сярэднявечным Мiнску ўзапраўд iснаваў млын, якi адзначаюць па дарожнiкi. Так, напрыклад, Пётр Тал стой, стольнiк рускага цара Пятра I, у 1697 г., праязджаючы праз Мiнск, узгадвае раку Свiслач i «на ёй ёсць млын аб 4 каменях i праз ту раку мост вялiкi драўляны». Безумоўна, млын меў нейкую асаблiвасць, якая прыцяг вала да сябе ўвагу, «аб чатырох ка менях», што можа адпавядаць у па даннi «на сямi колах»; в) матыў аб разбойнiках, iмя якiх потым дало iмя гораду, быў вельмi пашыраны на беларускiх землях: дастаткова прыга даць паданнi аб назве Магiлёва, Ваў кавыска, Брагiна ды інш. Але ўсе гэ тыя паданнi маюць дастаткова выразнае позняе паходжанне. У вынiку магчыма сказаць, што па данне пра М. яскравы прыклад по зняга ўзнiкнення падання па прын цыпе «народнай этымалогii», якая ад назвы горада стварыла паданне з ле гендарнай постаццю.