Интересные ссылки

Медзь

Метал, які ўваходзіў у тра дыцыйную сімвалічную тэтраду зола та сераброМ.жалеза. У разгор нутым выглядзе гэтая тэтрада амаль не сустракаецца ў тэкстах, але ёсць на дзейныя кантэксты, дзе яна імпліцыт на прысутнічае і пры гэтым у цікавай праекцыі на сістэму полаўзроставых стасункаў. Параўн. у замове на адмаў ленне «закручанага чалавека»: «Па Сіянскай гары Божа Маці хадзіла, у прыполі трое ключоў насіла: адные жалезныя, другія медныя, трэція за латыя. Жалезныя мужчынскія, медныя жаночыя, залатыя дзя вочыя». Прапушчанай тут пазіцыі «сярэбраныя» відавочна адпавядае «хлапечыя». I, такім чынам, уся тэт рада распадаецца на два кшталты дыядаў: 1) жалеза, М. серабро, зо лата/старэйшыя маладзейшыя; 2) жалеза, серабро М., золата/муж чынскае жаночае. Гэтыя прапор цыі падтрымліваюцца і іншымі матэ рыяламі. Так, першая выяўляецца ў вядомым казачным матыве «трох цар стваў» (меднага, сярэбранага і зала тога): менавіта ў медным «царстве» жыве старэйшая з трох паняволеных Змеем сясцёрцарэўнаў. Гэтаксама з М. і жалезам звязваюць паданні пра асілкаў пракаветных часоў, калі на нашай зямлі яшчэ толькі зявіліся першыя людзі («Струменту ў іх пашці ніякага не было. Кажуць, што ў іх быў на ўсіх адзін тапор, ды і той не жалез ны, а якісь медзяны, а можа, і жалез ны, пра гэта дзяды не сказывалі на стаяшча, мусіць, запомнілі»). Другая прапорцыя падтрымліваецца ў замо вах суадносінамі накшталт «замкі медныя» «ключы срэбныя» з на туральнай праекцыяй у дыяду жано чае мужчынскае або «мядзяны ва роты, залаты замкі», дзе і вароты і замкі маюць жаночую сімволіку. Звычайна ж базавая тэтрада рэ прэзентавалася дзвюма трыядамі: зола тасераброМ. і золатасерабро жалеза. Першая трыяда стасавалася найчасцей з іншасветам, параўн. ка зачныя «тры царствы» залатое, ся рэбранае і меднае. Другая трыяда, з аднаго боку, праектуецца на бінарную апазіцыю сакральнае (золата се рабро) і прафаннае (жалеза), а з дру гога боку на сацыяльную трыяду царкнязьмужык (параўн. у казцы «Аб Iване Бяшчасным»: « золата і серабро і дарагея камення ета для царэй, для князей, для вялікіх ліц; а сталь і зялеза ета для мужыкоў»). Падобнае размеркаванне назіраецца і ў казцы «Таратурка»: трыяда зола тасераброМ. праектуецца на тры яду царкаролькупец («I прыяз джаюць яны к Бабе Язе к Жалезнай назе. I ў яе дванаццаць дачок вочын на красівых, вужасна прыўкрасных. I кругом жалезны тын, і ўрыт каля крыльца мядзяны стоўб; і ўбіта ў ём сем калец; царскі сын каня прывяжаць за залатое кальцо; каралеўскі за ся рэбранае кальцо, купечаскі за ме дзяное, а прочых вяшчэй ніжы таго»). У сваю чаргу трыяда золатасе раброжалеза мае праекцыю ў коле равым кодзе, дзе ёй адпавядае трыя да чырвоны белы чорны колеры. Першая трыяда не мае нагэтулькі ад назначнай колеравай праекцыі. Так, з аднаго боку, можна меркаваць суад носіны накшталт М.сераброзола та і чырвоныбелыжоўты (параўн. тры яскаркі чырвоную, жоўтую і бе лую ў паданні пра паходжанне бела русаў, гл. Бай), але, з другога боку, ёсць тэкставыя падставы для прымання і такой прапорцыі, як М.сераброзо лата/сіні (зялёны?)белычырвоны (параўн. у замове на захаванне плода: «А на сінім моры ляжыць сіней медзі камянь. Як гэтаму сінюмедзю камя ню наверх ня ўсплываці, каб і так рабе божай младзенца не свергаць»). Часам базавая тэтрада распадаецца на шэраг дыядаў з папарнымі супраць пастаўленнямі металаў: жалеза медзь, медзь серабро, серабро зо лата, медзь золата (Змей дзьме чы гунны ток, Iван медны; Змей медны, Iван сярэбраны; Змей ся рэбраны, Iван залаты; або Змей дзьме медны ток, а Iван залаты). Паводле прыродных і спажывецкіх якасцяў металаў, трыядзе М.сераб розолата ставіцца ў адпаведнасць пэўная аксіялагічная шкала. Пры гэ тым М., натуральна, разумеецца як найгоршы з металаў трыяды. Аднак менавіта выбар героем М. або медна га прадмета (як і самага горшага жа рэбчыка і г. д. у іншых выпадках) аба рачаецца для героя казкі будучым поспехам. Так, з трох ключоў зала тых, сярэбраных і «ржавых медных» адамкнуць ільва герою ўдаецца толькі іржавымі меднымі («Пра Iвана бяд няцкага сына»). Гэтаксама, выбраў шы з трох крэслаў залатога, сярэб ранага і меднага менавіта меднае, ён атрымлівае сабе за жонку малод шую прыгажуню сяструцарэўну. У казцы «Шчасце даражэй за ўсё» дзя док дэманструе герою тры «краваці» медную, сярэбраную і (не названую яўна, але відавочна залатую), з якіх на адной адпаведна стогны і плач, на другой папераменна то весела, то сумна, а на трэцяй заўсёды весела, і якім адпавядаюць тры «планеці»: « ка лі чалавек нараджаецца на первай планеце, як ён ні стараецца ў жыцці, яму цяжка дабіцца харошага. Усё роўна плоха пападае, і ўсё. А калі ча лавек нараджаецца на планеце сярэд няй, дак у яго пераменнае жыццё бы вае: бывае і цяжка, і перажывае ўсё, і бывае харашо пераменнае жыццё. А калі чалавек нараджаецца на свет на трэцяй планеце, як бы ён ні рабіў, дажа нехарашо, ўсё роўна ў яго будзе добра. Гэты чалавек мае ў жыцці вялікае шчасце». Герой казкі нарадзіўся на першай нешчаслівай планеце, але дзякуючы парадзе дзяд ка жаніўся з жонкай з «трэцяй пла неці». Абніжаны семіятычны статус М. адносна золата і серабра выяўляецца і ў прымаўках кшталту: «Госць першы дзень злота, другі дзень срэбра, а на трэці медзь і дадому едзь». Як і іншыя металы, М. у народнай культуры мае даволі высокі семіятыч ны статус. I сам метал, і вырабы з яго выкарыстоўваліся як абярэгі. Высокі семіятычны статус М. абумоўлены тым, што гэта рэчыва, здабытае ў прыродзе, але шляхам апрацоўкі (выплаўкі, коўкі, апільвання) пера ведзенае ў сферу культуры, у чалаве чы свет. Гэтае падвойнае паходжан не М. падвойвае і яе сімвалічнае функцыянаванне ўва універсуме тра дыцыйнай культуры. Семіятызацыя М., як і металаў наагул, абапіраецца на яе прыродныя ўласцівасці цвер дзіню, трываласць. Таму найбольш пашыраныя ў тэкстах розных жанраў вобразы прадметаў з М., якія запіра юць, замыкаюць ахоўную прастору: мядзяныя «вароты», «дзверы», «вя рэі», «замкі», «зашчэпачкі», а такса ма «дамы», «дварцы», «двары», «збм кі», медны гарлач з запячатаным у ім зачараваным духам, «медныя горы», якія паўстаюць з кінутага героем кап тура як перашкода на шляху пера следніцыведзьмы, «касцёлак» на гас падаровым двары, з М. выліты, срэбрам накрыты (у валачобнай песні), медныя (а таксама сярэбраныя і залатыя) шапка і адзежа (казка «Меднае Чудавішча»). Тую ж семан тыку нясуць і вобразы «медзяных стаўпоў», меднага (таксама сярэбра нага і залатога) токаў або мастоў, на якіх адбываецца бойка героя са Змеем, меднай, сярэбранай і залатой аброці, каб забрытаць адпаведна мя дзведзя, тыгра і льва. М., як рэчыва, што стасуецца з іншасветам, можа маркіраваць нека торых міфалагічных або казачных персанажаў. Так, беларускаму фальк лору вядомы такія персанажы, як Мед нае Чудавішча (у якога тры дамы медны, сярэбраны і залаты і які да памагае герою, тройчы падараваўшы адзежу і шапку з адпаведных металаў), мядзяны воўк у аднайменнай казцы з выразным ініцыяцыйным сюжэтам, кантамінаваным з сюжэтам «звярынае малако», «сцень медзяны» ў адпаведнай замове. Залатыя рожкі, мядзяныя ножкі, сярэбраны язык мае «богава ка роўка» ў замове ад урокаў карове. У за мовах «царворан» або «пціца Галіца» маюць або медныя кокці, або дзюбкі, або крылле (іншыя часткі з золата, серабра або жалеза ў розных кам бінацыях). Медныя кіі ці пруты высту паюць у замовах як прылады пакарання змяі ў руках св. Юря. Гэты ж святы за латымі, сярэбранымі і меднымі клю чамі замыкае дванаццаць замкоў у за мове на захаванне плода. Герой казкі «Iван Васільевіч стралок» хітрасцю здабывае ў купцоў медную трубачку і малаточак, якімі як стукнеш, то вы скокваюць салдаты ў поўнай баявой амуніцыі. Апроч іншых прадметаў у фальклорных тэкстах сустракаюцца медныя трубы, медны кацёл, медная печ (з другога боку, печ у загадках за гадваецца як «медзяная гара»), медная «чарпаха» на тры вядры, «медзяны кубак» (у каляднай песні паненцы: «Перша надобе медзяны кубак, // Друге надобе срэбна талерка, // Трэце надобе залаты персцень. // Медзяны кубак к запіваннечку, // Срэбна талерка к дараваннечку, // Залаты персцень то к вянчаннечку»). Тры дна (меднае, сярэбранае і зала тое) мае незвычайны Тураў калодзеж, паводле падання, вырыты самім кня зем Турам легендарным заснаваль нікам горада Турава. Калі прарвецца апошняе, залатое, дно, настане канец свету і ўся зямля ператворыцца ў су цэльны акіян. Сімвалічнае абрадавае значэнне мелі і медныя грошы. Калі малады ад праўляўся да вянца, то клаў у халявы ботаў медныя або сярэбраныя грошы, каб жыццё ў шлюбе было заможным. З гэтымі ж мэтамі падчас вянчання маладым кладуць «на падношку» па меднай манеце. Параўн. і адпаведныя выслоўі: «Дару жменю медзі, каб былі дзеці як мядзведзі», «Дару грошы мед ныя, каб ніколі не былі бедныя» і пад.