Интересные ссылки

Машэка

Фальклорны персанаж, міфалагічны заснавальнік г. Магілё ва. Ягоны вобраз адбіўся як у леген дах, так і ў мастацкай літаратуры (па эма Я. Купалы «Магіла Льва»). Па адной версіі М. «страшны разбой нік», які ходзіць у мядзведжай скуры поўсцю ўверх. Ён тэрарызуе нава кольнае насельніцтва, валодае над звычайнай сілай, усе спробы выніш чыць яго «бярлогу» сканчаліся паразай для мсціўцаў. Аднойчы М. на паў на брычку, дзе сядзела жанчына прыгажуня і малады мужчына. За біўшы апошняга пасля бойкі, ён пазнаў у жанчыне сваю старую знаё мую, якая, адхіліўшы яго каханне, падштурхнула М. стаць разбойнікам. Папаўшы ў бярлогу М., жанчына за рэзала разбойніка і вярнулася да сваіх. Ад месца, дзе закапалі М. і якое назвалі Магіла льва, ці ад гары, дзе былі закапаныя косці забітых разбой нікам людзей, утварылася назва гора да Магілёў. Па іншай версіі М. па йшоў памагатым да разбойніка Гвазда зза няшчаснага кахання да Прадславы. Аднойчы разбойнікі пры вялі да яго Прадславу са спадарожні кам, якога ён забівае (як высветліла ся пасля, гэта быў брат Прадславы). Падчас сну жанчына зарэзала М., за што яе разам з ім зарываюць пад кур ганом, Магілай Льва, адкуль і па йшла назва горада Магілёва. Матыў забойства жанчынай мужчыны як по мсты існуе ў беларускай традыцыі (князёўна Рагнеда). Ён узыходзіць да прымату матрыярхату і зяўляецца пераасэнсаваннем гэтай ідэялагемы, падмацаванай на Беларусі больш менш свабодным становішчам жан чыны ў сямі. У дадзеным аспекце вобраз Прадславы мае еўрапейскія паралелі: Клітэмнестра, якая забіла Агамемнана. У фундаментальнай міфалагічнай апазіцыі прырода/куль тура М. выступае ўвасабленнем яе першай часткі прыроднажывёль ных, дэструкцыйных памкненняў. Жанчына выконвае ў дадзеным вы падку ролю медыятара паміж прырод ным і культурным (яе сябрам ці му жам у брычцы). Разам з тым першапачаткова жанчына выступае як ініцыятар прыроднага, ірацыя нальнага кахання, а ў фінале, забіў шы М., прымае бок сацыяльнага, культурнага. Аб старажытным пахо джанні падання сведчыць намёк на інцэстуальную сувязь паміж сястрой і братам, які «быў у апале ў бацькі» (тут бачны традыцыйны матыў ба рацьбы бацькі і сына). Забіўшы бра та, М. выступае як прыхільнік патры ярхальнага, манагамнага грамадства. Тыпалагічна вобраз М. звязаны з Ме нескам.