Интересные ссылки

Маўчанне

Цi,шырэй,бязгучнасць неабходнае патрабаванне многiх абра даў i рытуальных дзеянняў са значэн нем уступання ў кантакт з iншасве там. Агульнымi мэтамi iх станавiлася запытанне ў продкаў, звышнатураль ных сiлаў аб сваёй будучынi (параўн. маўчанне ў час варожбаў), iмкненне вылечыцца (цiшыня пры замаўленнi) або забяспечыць сабе поспех у якой небудзь справе. Да нашых дзён захавалася трады цыйная хвiлiна М., i яе сённяшняе разуменне як ушанаванне памяцi ўзы ходзiць да першапачатковай семан тыкi ўстанаўлення духоўнага кантак ту з продкамi. Узгадаем таксама М. перад адпраўкай у дарогу. У часе памiнак раней раілі паводзiць сябе як мага цiшэй, бо, згодна з вераваннямi, душы продкаў зяўляюцца да стала, i кожнае лiшняе слова можа напалохаць iх i прагнаць, а гэта пагражае рознымi бедамi. М. у час асобных работ сведчыла пра сакральнасць аперацыi i мела на мэце забеспячэнне пэўных поспехаў: моўчкi сеялi лён, каб не расло пуста зелле, моўчкі сыпалi бульбу ў склеп, каб не елi мышы. У працэсе ткацтва маўчалi, як парвецца першая нiтка, i тады М. прыроўнiвалася да спынен ня работы. Пачатак фактычна кож най справы патрабаваў цiшынi, бязгучнасцi, якія пазначалi пераход у iншасвет па дапамогу i спрыянне. М. выступае своеасаблiвым iнды катарам рытуалаў з семантыкай кан такту. Так, неабходнасць строгага М. у час завiвання апошнiх каласоў свед чыць пра спробы сувязi з «тым» све там, звязвацца з якiм трэба было па яго правiлах, бо М. ёсць адна з асноў ных прыкмет нябожчыка. М. у час рытуалу выяўляе прыналежнасць той цi iншай iстоты да звышнатуральна га свету да прыкладу, М. пераап ранутых падчас святочных абходных працэсiй. М. таксама належыць да мераў за сцярогi, якiх трымаецца чалавек пры кантакце са светам дэманаў. Таму рэ камендавалася маўчаць i не раскры ваць рот у час навальнiцы, каб нячы сты не знайшоў там схованкi, пры раскопваннi скарбаў, якiя вартуе ня чыстая сiла. Дарэчы, парушэнне за бароны магло прывесцi да суровых наступстваў. Параўн. таксама выраз «Маўчаначка нi пушыць, усё лiха па тушыць».