Интересные ссылки

Ядзеркi. Яешня

ЯДЗЕРКI

Мiфічныя насельнiцы мора, тры родныя сястры  марскiя каралеўны. Уяўлялiся высокiмi, тонкiмi, залатавалосымi i залатабровымi дзяўчынамi ў срэбраных сукнях i чаравiках. З твару Я. былi надзвычайнымi прыгажунямi. Выходзячы з мора, Я. выпраменьвалi бляск, ад якога ў вачах свяцiлася. Калi Я. iшла, перад ёю кацiлася, як зоры, дыяментавая раса. Пры ўсёй сваёй прыгажосцi Я. былi вельмi дзiкiя, i блiжэй чым на мiлю да iх нельга было падступiцца, iначай яны нарабiлi б крыку, i падданыя, пачуўшы, маглi ўхапiць i пакараць такога чалавека. Акрамя падданых у Я. ёсць конi i розная жывiна. 

ЯЙШНЯ

Абрадавая страва, асаблiва ў пастухоў. Абавязковай лiчылася ў дзень св. Юря (св. Георгiя). Звычайна яйкi i iншую ежу пастухам давалi гаспадары. Гэта рэлiктавае праяўленне ахвяравання богу свойскай жывёлы. У якасцi рытуальнай стравы Я. была i на iншыя святы Дзяды, Мiколаў дзень, на другi дзень Сёмухi (Тройцы). У  некаторых мясцiнах Беларусi на  Радаўнiцу  на могiлках  распальвалi вогнiшчы i пяклi на iх Я. На Міншчыне на вяселлi часта рытуальная курыца замянялася Я., якую маладыя павiнны былi есцi асобна ад iншых удзельнiкаў вячэры, у святлiцы.