Интересные ссылки

Матылёк

Паводле беларускiх на родных уяўленняў, гэта душа чалаве ка, што адлятае ад яго пры сконе, аль бо сама смерць, што прылятае да сваёй ахвяры, цi веснiк смерцi. Вера годна, уяўленне пра М. як душах па мерлых першапачаткова звязвалася з начнымi матылькамi, што нечакана ляцелi на святло свечкi, палаючай лу чыны цi лямпы. На Куццю, калi бе ларусы ўшаноўвалi сваiх дзядоў, ура чыстая вячэра пачыналася тады, калi на небе першая зорка паказвала, што настаў начны час, а на змярканнi, калi гусцелi ценi па кутках хаты, гаварылi: «Ужо дзяды па кутках пасталi». Калi адчынялiся дзверы i клiкалi дзядоў на вячэру, то прыкметай прылёту душаў лiчыўся любы рух у напрамку хаты, а прылёт начнога М. быў вельмi пера канаўчым знакам прысутнасцi душы памерлага продка. На Дзяды гэта было добрым, чаканым знакам, у iншы час нядобрым, бо нехта ў хаце памрэ (Гомельская вобл.). Занатава на iнфармацыя, што калi да старой жанчыны, якая сядзела ля расчыне нага вакна, прыляцеў начны М. i сеў ёй на рукаво, тая адразу ўсё зразуме ла i ласкава сказала: «Смерцiчка ты мая». Той жа ноччу яна памерла (Мiнская вобл.). Супрацьпастаўленне звычайных дзённых яскрава афар баваных М. i бляклых начных на зiраецца ў польскай народнай тра дыцыi, там iснуюць розныя назвы для iх motyl i жma. З М. звязаны шматлiкiя прыкметы i паверi. Па першых веснавых М. варажылi пра ўрадлiвасць году (калi першы ўбачаны М. быў белы год будзе ўрадлiвы, хлеб белы, калi ж аранжавы цi чорны чакай чорнага хлеба). Iншы варыянт прыкметы: шмат белых М. даж джлiвае лета, у кароў шмат малака; шмат аранжавых, чырвоных М. су хое, гарачае лета, у пчол будзе шмат мёду (Брэсцкая вобл.). Па вышынi па лёту першых М. беларусы варажылi пра ўраджай iльну: чым вышэйшы па лёт, тым большы вырасце лён (Вi цебская вобл.). М. выкарыстоўвалi ў магiчных дзеяннях. Так, пылком М. нацiралi яйка для абрадавай велi коднай гульнi «качанне яек». М. по тым адпускалi i сачылi за яго палё там: просты палёт азначаў удачу ў гульнi, падзенне на зямлю не мiнучы пройгрыш. Белага М. трэба было насiць у шапцы дзеля таго, каб лёгка знаходзiць птушыныя гнёзды (iснаваў рэлiктавы промысел, у якiм удзельнiчалi падлеткi i дарослыя хлопцы збiранне перад Вялiкаднем яек вадаплаўных i балотных птушак) (Мiнская, Вiцебская вобл.). Нека торыя дзеянні з М. перайшлi ў дзi цячыя гульнi, дзiцячы фальклор. Так, злавiўшы вясной М., дзецi выкрык валi заклiчку: «Матыль, матыль, дай мукi // Закалацiць буракi!» (Традыцый ную беларускую веснавую страву боршч з квашаных буракоў для спа жыўнасцi падкалачвалi мукой, якой часам неставала) (Мiнская вобл.). У iншых раёнах дзецям забаранялася лавiць М., каб не пашкодзiць ма лочнасцi кароў (Брэсцкая вобл.). Iснуюць паверi, што душы ведзь маў, стаўшы М., прыносяць шкоду людзям, свойскай жывёле, збожжу. Такiя М. нападаюць на сонных лю дзей, душаць iх, выклiкаюць начныя немарасці (мары, зморы). Беларусы лiчылi, што некаторыя хваробы свой скай жывёлы выклiканыя М. Так, калi авечкi кашляюць i худзеюць, значыць, у iх нутро пранiклi М., лiчылася, што, зарэзаўшы такую жывёлiну, знойдзеш у лёгкiх жывых М. Верылі таксама, што М. могуць завесціся ў галаве ча лавека ад кашэчага варкатання. Такiм чынам, з М. у народных уяў леннях шмат звязана. Яго таямнiчае iснаванне, двайное нараджэнне спачатку вусенем, а потым метамар фозы ў М., выразная сувязь з надвор ем i ўсiм прыродным асяроддзем усё абуджала народную фантазiю, на давала таямнiчасць i значнасць гэтай iстоце.