Интересные ссылки

Матавiла

Адна з беларускіх народ ных назваў сузоря Арыёна, назіранні за якім служылі для вызначэння нач нога часу. Называнне гэтай групы зорак словамі, што азначваюць ней кія прылады працы, зява звычайная ў народнай астраноміі (параўн. Косы, Чэпіга). Аднак стасаванне назвы «Ма тавіла» менавіта да сузоря Арыёна, магчыма, памылковая, паколькі амаль ніяк не матываванае формай гэтага сузоря. «Матавіла» вілкапа добная прылада працы для намотван ня ці размотвання пражы. Да гэтай прылады працы значна больш падоб нае сузоре Персея, якое знаходзіцца недалёка ад сузоря Арыёна і ўтвара ецца павернутай долу характэрнай вілкападобнай канстэляцыяй най больш яркіх зорак. Сузоре найлепей бачнае на восеньскім зоркавым небе, калі яго і можна выкарыстоўваць для вызначэння часу. Гл. таксама Тры Каралi, Касары.