Интересные ссылки

Масленiца

Мбсленка, Сыр нiца, старажытнае свята славянскiх народаў, звязанае з культам прыро ды адраджэннем плодных сiлаў зямлi. Галоўная накiраванасць абра ду праводзiны зiмы, наблiжэнне вясны, забеспячэнне багатага ўра джаю i дабрабыту ў гаспадарцы. Ад значалася на 8ым перадвелiкодным тыднi, напярэдаднi вялiкага посту. Дэкадзiроўка самой назвы сведчыць пра перавагу малочнай ежы ў гэты пе рыяд (сыру, масла, тварагу i малака). Аднак М. зява шматкомплексная, яна ўлучае ў сябе пакланенне прод кам; культ сямi i шлюбу; спалучае шэ раг жывёлагадоўчых абрадаў з земляробчымi; абрады i дзеяннi, накi раваныя на забеспячэнне аховы сямi i грамады: «масляныя дзяды» у су боту перад масляным тыднем; аб езды на конях, абходы, катанне з го рак, гушканне на арэлях, адведванне бабакпавiтух; спальванне чучала М. М. у адрозненне ад iншых святаў, якiя ўяўляюць сабой ужо хрысцiянiза ваныя версii, зяўляецца амаль поў насцю язычнiцкiм святам, таму царк вою ўспрымалася як «бесовское» свята. Доўгi час даследнікi лiчылi, што М. не характэрна для беларускай народнай традыцыi цi разглядалi яе як маргiнальную зяву. Але вялiкi фактычны матэрыял дае падставы сцвярджаць, што М. распаўсюджана амаль па ўсёй тэрыторыi Беларусi са сваiмi рэгiянальнымi асаблiвасцямi. Назва «Валоссе», што захавалася за «тлустым чацвяргом» масленкавага тыдня цi за самой М., сведчыць пра яе язычнiцкiя каранi. На думку I. Сне гiрова, М. свята ў гонар Вялеса, язычнiцкага бога. У былыя часы М. адзначалася прыблізна тры тыдні, па чыналася са сцiплых прысвяткаў, якiя мелi агульны накiрунак яны былi звязаныя з жывёлагадоўляй («Агата кароўнiца», «Анiсiмаўчар», право дзiлiся абрады «ўлашчвання да мавiка», якi ў некаторых выпадках атаясамлiваўся з душамi продкаў, апекаваў свойскую жывёлу). Улiч ваючы тое, што М. была скарочана патрыярхам да тыднёвага тэрмiну, можна меркаваць пра змяншэнне свя та ў памерах з захаваннем асноўных блокаў. У масленiчных песнях падаецца цэлы шэраг эпiтэтаў (часам гумарыс тычных) i вельмi «абгрунтаваных» параўнанняў: «Масленiца лас тавiца», «А ў нас сягоння масленiца, прыляцела ластавiца», «Масленiца ластавiца, прыляцела i прайшла». Свята, што iмгненна праляцела, па раўноўваецца з птушкай, вельмi хут кай у палёце. Што да спальвання пудзіла, то на Беларусi М. больш атаясамлiвалася з часам, якi дае прыбытак статка i ўзба гачае грамаду, прыносiць «новае» ма лако, уплывае на павелiчэнне сямi, аднак лiчыцца вельмi небяспечным, бо зяўляецца своеасаблiвым «маст ком», стаiць на сумежжы Старога i Новага гадоў. Моманты знiшчэння пудзіла (цi та го, што ў дадзенай мясцовасцi завец ца М.) былi рознымi: спальванне, па тапленне ў проламцы, закопванне ў снезе (пудзіла, кола, посцiлак, рыззя, старых рэчаў). Падкрэслена «грамадскi» характар мае завяршальны этап свята: на кiраванасць на забеспячэнне бяспекi, дабрабыту ўсёй грамадзе, добрага ўраджаю, з абавязковым удзелам амаль усiх супольнікаў спальван не М. (калi кожны прыносiць старую салому, посцiлкi, на якiх спалi ўсю зiму, рыззё для агульнага вогнiшча). Абрад спальвання М. уяўляў сабой не толькi важны момант ачышчэння аг нём, але i своеасаблiвы момант ка лектыўнай псiхатэрапii. Канцэнтра цыя энергii i вера ўсiх супольнікаў была накiравана на выгнанне смерцi, хваробаў, голаду, нечысцi, збавення ад бяды. Пачынаючы ад М. i да самага Вялi кадня нельга было ўступаць у шлюбы. Таму хлопцам, якiя за час паслякаляд нага мясаеду не паспелi ажанiцца, у знак пакарання прывязвалi калодкi. Калi хлопцы не хацелi цягаць калодкi, то мусiлi адкупiцца. Тое ж здаралася i з дзяўчатамi. Масленiчны тыдзень заканчваўся тым, што сямейнiкi прасiлi адзiн у аднаго прабачэння за ўсе магчымыя крыўды i грахi. Заканчвалася М. запустамi («запус камi») на малочнае. Традыцыi М. заха валiся ў святкаваннi провадаў зiмы.