Интересные ссылки

Маска

iстотны элемент рытуальна га пераапранання. Найбольш шыро ка М. выкарыстоўвалася на Беларусi падчас калядак, а таксама ў валачоб ным абрадзе, што адпавядае агульна еўрапейскай традыцыi прымеркаван ня рытуальнага пераапранання да зiмы i вясны. М. у беларускай трады цыйнай культуры звычайна выступае як частка рытуальнага строю, вобраза. Найбольш папулярныя маскаваныя ка лядныя (шчадроўскiя) персанажы каза, мядзведзь, журавель, «кабыла», лiса, «дзед», «цыган», «смерць», «не мец»; валачобныя «дзед», «цыган». ПерсанажыМ. спарадычна прысутнi чаюць у iншых каляндарных абрадах, рытуалах: мiкольскiя «цыганы», ва джэнне «куста», ляльнiк, провады русалкi; а таксама ў гульнёвых фор мах, што спадарожнiчалi вясельнай абраднасцi «цыган», «ксёндз», «док тар», «стражнiк» («палiцэйскi»). М. i яе элементы мелiся ў галоўных пер санажаў пазаабрадавых гульняў: «Яшчур», «Млын», «Чорт», «Смерць», «Злыднi», «Лось» ды iнш. Грым выка рыстоўваўся ў народных тэатральных i тэатралiзаваных вiдовiшчах вы ступленнях скамарохаў, iнтэрмедыях, народнай драме. Арыгiнальнай зявай былi маскаваныя персанажы тэа тралiзаваных пастановак падчас шля хецкага пахавальнага рытуалу часоў барока. У параўнальна невялiкай колькасцi прадстаўлены М. хрыс цiянскiх асобаў персанажаў мiстэ рый, свята «трох каралёў». Тыпы М., маскавання былi досыць разнастайнымi. Гэта аўтаномная М., якая магла iснаваць асобна: М. з бяросты каляднага «дзеда», маскi мядзведзя, лiсы. Найбольш старажыт ная форма змянення твару яго рас фарбоўка: першнаперш сажай («цы ган», «мядзведзь»), часта ў спалучэннi са штучнай барадой. Асобна вылуча юцца сiнтэтычныя маскаваныя пер санажы, галава якiх цалкам вырабля лася штучна «каза», «жораў». Тыпалагiчна роднаснае маскаванню прыкрыванне твару разнастайнымi рэ чамi зелянінай у ваджэннi «куста», «Яшчуры», ляльнiку цi рознакаляро вымi стужкамi «Шчодра». Хаванне твару тут зяўляецца часткай суцэль нага маскiравання фiгуры, што наблi жае гэтых персанажаў да лялек, якiх спальвалi, тапiлi на Каляды, Купалле цi насiлi па хатах на шчодры вечар. Генезiс М. адлюстроўвае розныя этапы дынамiкi светапогляднай сiс тэмы грамадства. Магчыма, най больш старажытныя М. тыя, што прадстаўляюць жывёлiн. Па пахо джаннi яны звязаныя з татэмiзмам, а таксама з паляўнiчай магiяй, калi ў магiчных мэтах iмiтавалi жывёлiн. У дадзеным выпадку пераапрануты персанаж увасабляе непасрэдна жывёлiну як сiмвал дабрабыту, звыш рэальных станоўчых якасцяў (у пер шую чаргу каза, мядзведзь). У пазней шы час жывёльныя персанажы перайшлi ў гульнёвую сферу «ка была» i яе продаж цыганам. Аб не пасрэднасцi гэтых персанажаў свед чыць удзел у абрадавых дзеяннях сапраўдных жывых жывёлiн у прыватнасцi казы. Да архаiчных, маг чыма, архетыпiчных праяў мiфа лагiчнага мыслення належыць вобраз «дзеда», якi можа быць праявай архе тыпу святарнага старца цi ўвасаблен нем першапродка. Да глыбiнных плас тоў традыцыйнай культуры належаць i iншыя абрадавыя М. цi iх элементы куст, ляля. Да больш познiх, тэатраль накарнавальных, належаць маскi цыгана, ксяндза, стражнiка, доктара. Галоўная функцыя М. пры крыццё сапраўднага твару, аблiчча, змена вонкавай, а таксама ўнутрана вобразнай iснасцi. Разам з тым функ цыi М. досыць розныя ў розныя эпохi. Абрадавыя М. звязаныя звы чайна з магiяй плоднасцi; некаторыя архаiчныя персанажы («Яшчур») сiм валiзавалi магутныя сiлы прыроды, абект ахвярапрынашэнняў. Актыў нае выкарыстанне М. на Каляды можа быць звязанае з дзвюма рэчамi. Гэта даўняя традыцыя пераўвасаб лення (параўн. рымскiя сатурналii), звязаная са зменай фазы Сонца, а таксама актыўнасцю нячысцiкаў. Магчыма, М. тут выконвае ахоўную функцыю (страшная М. пужае нячысцiкаў цi, наадварот, робiць лю дзей «сваiмi» для iх), яна баронiць ча лавека ад нячысцiкаў, а таксама выклiкае персанажаў, спрыяльных для людзей.