Интересные ссылки

Марэна

Увасабленне смерцi. На пачатку земляробчага сезона, на Радаўнiцу («Вялiкдзень мёртвых»), прыбiралi за бабу куль саломы, якi тапiлi ў першай за вёскаю лужыне. Гэта азначала «тапiць М.» смерць, якая разам з маразамi панавала ўсю зiму над зямлёю i людзьмi. На змену М. прыходзiць дачка Лады Лёля. З гэтымi мiфалагічнымі постацямi звя заны народныя ўяўленнi пра адпавед ныя поры года, пра адраджэнне пла даносных сiлаў зямлi i пра перамогу жыцця над смерцю. Дзеяннем, ана лагiчным патапленню М., можна лiчыць абрадавае пахаванне цi спаль ванне лялькi на Масленiцу. Гл. так сама: Купала, Мажана, Мара.