Интересные ссылки

Мароз

Мароз, Ледзяны Дзед, мiфічная iстота, якая ўвасабля ла зiмовы холад. Уяўляўся старым сiвым дзедам з сiнiм або чырвоным, як бурак, носам. Яго валасы i доўгая барада былi пакрыты iнеем, цi замест вусоў i барады ўнiз да долу спускалiся саплi. Апрануты ён быў у снегавую сярмягу, цi проста ў снег, лёд ды iней. Зiмою Бог пасылае М. на карысць людзям, каб ён усюды праклаў мас ты цераз рэкi, азёры i балоты. На ват тоўсты лёд стогне i скрыпiць, калi па iм iдзе М. Людзi дзякуюць Богу, калi ён насылае моцныя маразы, бо тады добрая дарога i здаровае павет ра. Трэск у кутках i начное стуканне падчас вялiкага холаду прыпiсвалi Ледзяному Дзеду, якi мае звычай садзiцца на хаце. З мэтаю зала годзіць яго, каб ён не развалiў хату ды не памарозiў азiмых, запрашалi страшнага дзеда на калядную вячэ ру: «Мароз, Мароз! Хадзi куццю есцi!» Калi ж М. здараецца позна вяс ною цi вельмi рана ўвосень, а то i ўлетку, тады лiчылi, што яго паслалi ведзьмы або ведзьмакi. М. заўжды любiць дужацца з Сонцам, але не можа яго пабароць i ў злосцi клiча на дапамогу вецер. На Грамнiцы (15 лю тага) сонейка адразу можа растапiць бараду М. так, што з яе пацячэ, i пры ходзiць канец панавання М. Гл. так сама Зюзя.