Интересные ссылки

Маланка

Бліскавнца, прыродная зява, звязаная з громам, наваль нiцай. Яе мiфалагiчнае асэнсаванне ўтварае складаны сiнтэз паганскiх i хрысцiянскiх iдэялагемаў. М. непа срэдна ўдзельнiчае ў беларускай касмагонii ад удараў перуноў у ка мень над мёртвай вадою выскачылi тры iскаркi: белая, жоўтая, чырвоная, якiя, упаўшы ў ваду, паклалi пачатак утварэнню космасу падзелу вады i зямлi. У дадзеным выпадку М. i яе эманацыi выконваюць медыятыўна крэацыянiсцкую функцыю яны злучаюць мужчынскi (камень, неба) i жаночы (вада) пачаткi, апладняюць ваду, што адпавядае традыцыйнай эратычнай сiмволiцы агню. Колеры iскраў (белы i чырвоны традыцый ныя дапаўняльныя адзiн аднаго ў бе ларускай культуры) сiмвалiзуюць асноўныя мiфалагемы, першапачаткi: жаночы i мужчынскi, прыроду i куль туру, смерць i жыццё. Жоўты хут чэй за ўсё медыятыўны, жыццясцвяр джальны элемент, якi звязаны з эманацыяй сонечнага агню, энергii. У паганскай традыцыi М. зяўляец ца атрыбутам, а пазней увасаблен нем Перуна, на выявах ён трымае М. у руцэ. З перунамi звязаны генезiс беларускiх нячысцiкаўчалавека падобнiкаў ударамi М. Бог паскiдаў iх на зямлю, дзе яны засталiся там, хто куды ўпаў. М., як i Сонца, вiд ня беснага агню. Яна сiмвалiчна ўвасоб лена ў зброi нябесных сакральных iстотаў Перуна, Бога, прарока Iллi, Юря (кiруе М. увесну), Мiхаiлаар хангела, гэта грамавыя стрэлы, камянi, капё. З пашырэннем хрысцiя нiзацыi гэтыя атрыбуты перайшлi да адпаведных персанажаў, але ўяўлен не аб М. як эманацыi Перуна працяг вала iснаваць: «Перун бець, малон ня палiць». М. мае анiмiстычныя антрапаморфныя характарыстыкi: яна можа называцца «правялiкай гаспадыняй», мацi, сыны якой вят ры могуць прыносiць людзям роз ныя нягоды. Генезiс М. звязаны з хрысцiянскай знакавай сiстэмай: яна след вогненнай каляснiцы святога Iллi на небе; яна ўзнiкае ад таго, што прарок Iлля «махае ды смалiць з бiча». Асноўная функцыя М. забойства нячысцiкаў («лiхiх духаў»), якiя па прыродзе бессмяротныя i гiнуць га лоўным чынам ад яе. М. без грому сведчыць пра своеасаблiвую «раз ведку» Бога. Хаваючыся ад перуна, нячысцiк абiрае самыя разнастайныя месцы, якiх чалавеку трэба асцерагац ца, пераўвасабляецца ў розных жы вых iстот. Так, нячысцiк можа пера тварыцца ў чорнага казла, свiнню, пеўня, саву, неясыць, кошку, сабаку (таму апошнiх падчас навальнiцы вы ганяюць з хаты). Ён можа схавацца ў чалавека праз расчынены рот, у яго капялюш, закасаны прыпол, пад ан дарак (яго нельга прыпадымаць у час навальнiцы) i наагул у любы прадмет, будынак (тады над iм М. бе крыж накрыж). Сярод дрэваў М. часцей за ўсё абiрае сваё, перунова дуб (таму пад iм нельга хавацца, гэта лепей рабiць пад асiнаю); пад разбiтым i за сохлым дрэвам застаецца прыбiты лiхi дух, якi можна вызвалiць, дакра нуўшыся да сушняку. М. можа па разiць i нячыстае месца замак, якi знiкне на дне возера. Бе М. i ў лю дзей тых, у каго схаваўся нячысцiк, грэшнiкаў цi тых, каго угледзеў Бог. Так цi iначай стаўленне да забітых М. станоўчае цi гэта грэшнiк, цi Божы абраннiк. Ад М. iснуе шэраг абярэгаў пе руноў знак (кола з пялёсткамi ўнут ры), грамовыя стрэлы (шлiхтаваныя каменныя прылады працы каменна га веку), барана на страсе i бусел, што робiць там гняздо, кавалак разбiтага М. дрэва, калiна, вярба, бяроза, лён ды iнш. Разам з тым запаленае М. не рэкамендавалася тушыць, асаблiва вадой, для гэтага трэба было вы карыстоўваць салодкае малако.