Интересные ссылки

Малако

Прадукт харчавання, які ў народных уяўленнях набліжаны да стыхіі нябеснай і зямной вільгаці і супрацьпастаўлены стыхіі агню; аб ект (прадмет) шматлікіх магічных аперацый як шкаданоснай, так і зас церагальнаспрыяльнай скірава насці. «Прыродны» характар (магчы масць спажываць у сырым выглядзе) і вадкасць М. супрацьпастаўляюць яго гатаваным (г. зн. прыналежным сферы «культуры»), цвёрдым (сыр, хлеб ды інш.) прадуктам. Адсюль (як пераважнае харчаванне) М. усведам лялася як атрыбут людзей, фізічна і сімвалічна набліжаных да «іншасве ту», немаўлят («малочнік», «мала касос») і старых («малочная яда да парогу хада»). Знакавы характар меў і белы колер М. (народнае параўнан не: збялеў як смерць). М., убачанае ў сне, азначала хваробу або сварку, але адначасова і здароўе, пахвалу збоку людзей (белы колер як сімвал святла і чысціні). На ўсёй Беларусі М. (каро віна, казінае, кіслае) выкарыстоўва лася як магічны сродак тушэння па жараў, у першую чаргу запаленых перуном. У побытавай жа сітуацыі не пасрэдны кантакт М. і агню лічыўся вельмі непажаданым. Так, калі пара нае М. «збягала» на адкрыты агонь, гэта магло прывесці да знікнення М. у каровы. Да такога ж выніку пры водзіў і выган кароў на пашу качар гой ці ботагам (рэчамі, непасрэдна звязанымі з агнём). Адначасова салод кае малако каровыпярвясткі лічыла ся дзейсным сродкам супраць пры шчоў на твары (чырвоны колер прышчоў збліжае іх з стыхіяй агню; узгадай прышчы як пакаранне за аб разу агню). Кіслае ж М. усюды выка рыстоўвалася пры ўкусе змяі. Як адзін з асноўных прадуктаў хар чавання, субстанцыя для вытворчасці смятаны, масла, тварагу, сыру і шэ рагу страваў, М. выступае і як сімвал дастатку сямі, што вымагала склада най сістэмы магічных дзеянняў, заклі каных прадухіліць псоту, крадзеж М. з боку чараўнікоў і спрыяць паляпшэн ню яго якасці і павелічэнню колькасці. Асноўная доля магічных аперацый датычыла каровы як непасрэднага вытворцы М. Яшчэ на Каляды салома зпад святочнага абруса аддавалася жывё ле з мэтай павелічэння М. (Случчы на). З гэтай жа мэтай гаспадыня аблівала карову вадой з даёнкі. Па казальна, што ў большасці замоваў на прыбаўленне М. зварот па дапа могу адрасаваны воднай стыхіі («Вадзіцацарыца»). Каб М. было гусцейшым, хутка не псавалася і не паддавалася сурокам, у посуд з ім, асабліва пры продажы, кідалі драбок солі. Шырока распаў сюджанымі да нашага часу зяўляюц ца народныя ўяўленні пра здольнасць ведзьмаў адбіраць М. Асабліва небяс печнымі ў гэтым кантэксце зяўлялі ся першы выган кароў на пашу ў дзень св. Юря і Купалле, калі чараў ніцы, збіраючы расу цадзілкай ці руч ніком , забіралі малочны спор для сваіх кароў. Моцныя ведзьмы і ча раўнікі мелі здольнасць адбіраць М. (узгадаўшы мянушку той ці іншай каровы), «здаіўшы» яго з зубоў пры стаўленай да сцяны бараны. М., разлітае падчас дойкі ў полі, трэба было тэрмінова затаптаць у зям лю, каб яго не пакаштавала жаба, выгляд якой набывае ведзьма. Каб унікнуць «малочных сурокаў», існава ла мноства засцерагальных прадпі санняў. Падчас пашы каровам на рогі чаплялі кавалак рыбацкага нерату (Ушаччына), залівалі ў рог «жывое срэбра» (ртуць), на парозе хлява клалі крапіву, дзядоўнік («каб ведзьма на калолася») ці вешалі забітую сароку. Падчас выгану жывёлы гаспадыня за мятала яе сляды, каб на іх не навялі чараў (Рассоншчына); скаціну абсы палі макамвідуком, абкурвалі асве чанымі зёлкамі. Катэгарычна забара нялася несці М. у нічым не пакрытай (г. зн. адкрытай усялякаму воку) даён цы, а таксама хваліць удойнасць сва ёй каровы. У тым разе, калі М. прапала, гас падары выварвалі ў асвечанай вадзе знойдзеную падкову, цадзілку, пад стаўлялі пад струмень М. нож. Аднак збольшага дапамагчы ў падобнай сітуацыі, паводле народных перака нанняў, могуць толькі знахары.