Интересные ссылки

Мак

Старажытная культурная рас лiна, адмысловыя якасцi якой з цягам часу набылi мiфалагiзаваны сэнс. Гэта найперш яго наркатычныя ўласцiвасцi, пладавiтасць, вырастан не з маленечкага зярнятка, а таксама адметныя дэкаратыўныя прыкметы яркi чырвоны колер у кiдкiм спа лучэннi з чорным. Мiфапаэтычная традыцыя перадусiм падкрэслiвае опiумныя ўласцiвасцi М. i, як вынiк гэтага, яго стасоўнасць са сном, смер цю, агнём. Рэканструкцыя балтасла вянскага мiфа дазваляе бачыць у М. персанiфiкацыю «малодшага сына цi брата, якi быў утоплены i/або прай шоў скрозь полымя i падняўся з зямлi» (гл. беларускую загадку пра М.: «Маленькiўдаленькi скрозь зямлю прайшоў, красну шапачку знайшоў»). М., як адзiн з цэнтральных атры бутаў, задзейнiчаны ў рытуалах выклiкання дажджу, калi маленькiя дзецi сыпалi яго ў ваду i калацiлi яе кiёчкамi. Згодна з назiраннямi Т. Суднiк i Т. Цыўян, «моўны тэкст гэ тага абраду непасрэдна звязаны з мiфалагiчным матывам патаплення малодшага сына Грымотнiка i яго ўваскрэсення». Падобная працэдура мае месца ў абрадзе галашэння па та пельцу, калi ў калодзеж сыпалi М. са словамi: «Макарка ўтапiўса». Множ насць М. абумовiла выкарыстанне яго ў якасцi абярэга: iм абсыпалi магiлы, клалi ў чаравiкi нявесце. Множнасць зярнят М. i яго асаблiвы сакральны статус адбiлiся таксама ў рытуалах прадукавальнай скiраванасцi i ў на роднай медыцыне