Интересные ссылки

Май

Элемент траецкай абраднасці (гл. Сёмуха). У якасцi М. выкарыс тоўвалi звычайна тыя дрэвы i рас лiны, якiя ўваходзiлi ў кола трады цыйных прыярытэтаў у канкрэтных мясцовасцях. У некаторых з iх за М. бралi толькi бярозу (Пастаўскі, Бара навіцкі рны), у iншых толькi клён (Чавускі, Чэрвеньскі рны), бярозу i клён (Жлобінскі рн), бярозу, клён i рабiну (Гарадоцкі, Петрыкаўскі рны), чаромху, клён, бярозу i лiпу (Лепельскі рн), клён i рабiну (Крупскі рн). Маладымi бярозкамi абгароджвалi па перыметры двор або ставiлi толькi ў варотах, «маёвыя» ж галiнкi ў розных варыянтах утыкалi ў вокны хаты з двара i ўсярэдзіне, у дзверы сенцаў, хаты, гаспадарчых пабудоў, клалі за абразы, утыкалi за бэлькi ў «чырво най» палавiне хаты, клалi або ставiлi на падаконнiкi. Досыць пашыраны быў звычай усцілаць падлогу аерам. У некаторых мясцінах на Тройцу свяцiлi краскi, зёлкi. «Маёвая» зеля ніна сведчыла аб сувязях супольнікаў з вышэйшымі сакральнымі сіламі. Па М. меркавалi пра будучае над воре. Калi ён сох хутка, то гэта абя цала пагоду ў час сенакосу (у залеж насцi ад тэрмiнаў святаў). М. праз пэўны час спальвалi, закопвалi, але часцей за ўсё выкарыстоўвалi ў гас падарчых мэтах, напрыклад клалi там, дзе павiнна было ляжаць сена: каб мышы тачылi М., а не сена. «Маёвыя» галiнкi шырока вы карыстоўвалiся з магiчнымi мэтамi. У Чавускiм рне iх кiдалi на жывёлу, на грады. Пастухi на Сёмуху плялi вянкi i накiдвалi на рогi каровам (Берас тавіцкі, Карэліцкі рны). Гаспадары павiнны былi пачаставаць пастухоў.