Интересные ссылки

Мажана

Багіня, увасабленне смерці, тое самае, што і Марэна, адно з імем у польскім фанетычным аб ліччы (пол. Marzana). Сярэднявеч нымі аўтарамі атаясамлівалася з Цэрэрай або Гекатай. Паводле паве дамлення П. М. Шпілеўскага, М. было прысвечана капішча ў Коб рынскім прадмесці. Помнік уяўляў вялізны курган на правым беразе Му хаўца, абкружаны шматлікімі кап цамі. Па мясцовым паданні, некалі вакол капішча стаяў густы лес, у якім былі раскіданыя выразаныя камен ныя статуйкі, запырсканыя крывёй; як мяркуюць, сляды былых ахвяра прынашэнняў. На кургане ладзіліся народныя гулянні на веснавога Юря з карагодамі, танцамі і пес нямі. Паводле П. М. Шпілеўскага, мясцовыя жыхары былой Гродзен скай губерні часта ўзгадвалі М. у песнях і паданнях. Гл. таксама Ку пала, Мара, Марэна.