Интересные ссылки

Люцыпар

Лапцыхвiр, Анчы пар, Сатон дябальскi, адно з найменняў вышэйшага нячысцiка. Разам з тым у беларускай дэма налогii, як, дарэчы, i ў ранне хрысцiянскай традыцыi наагул, вобраз Л. iснуе самастойна i звяза ны з першапачатковымi падзеямi генезiсу нячысцiкаў. Менавiта Л. першы, старшы анёл, якi адпаў ад Бога i быў скiнуты на зямлю (па водле iншай версii у пекла, дзе i зрабiўся нячысцiкам). Ён самы старшы, галоўны нячысцiк, якi «развёў чарцей». Спачатку ён хадзiў па зямлi, але потым быў па мешчаны ў пекла (па адной з вер сiй святым Мiколам), якое знаходзiцца пад зямлёй, у балоце цi на гары на канцы свету. Там, за дванаццаццю дзвярыма, прыкава ны дванаццаццю ланцугамi да слу па Л. бецца, iмкнучыся вырвацца на зямлю. Штомесяц разбураецца кожная з гэтых перашкодаў, але паўночны велiкодны звон вяртае i х на свае месцы. Ён мае гi пертрафаванае аблiчча валадара нячысцiкаў: гiганцкае цела, вагу, роўную вазе ўсiх нячысцiкаў, пры выдыху ён выпускае з носа i паш чы вогненныя промнi; знакi яго ўлады жалезная карона, пры бiтая да чэрапа цвiкамi, i нешта накшталт «вiлаў» у правай руцэ. У адрозненне ад iншых вышэйшых нячысцiкаў Л. тэрытарыяльна ла калiзаваны. Разам з тым ён кiруе ўсiмi дрэннымi справамi на зямлi. Нарэшце ён вырвецца на зямлю, наробiць шмат ліха, але неўзабаве будзе вынiшчаны разам з усiмi ня чысцiкамi. Гэты сюжэт у асноўным адпавядае бiблейскаму аповеду пра прышэсце Антыхрыста, бойку па мiж iм i сiламi дабра i канчатковую перамогу апошнiх. Вобраз Л. ува сабляе найбольш грунтоўныя, фун даментальныя, генетычныя, эс хаталагiчныя ўяўленнi аб носьбiце зла, запазычаныя ў сваёй аснове з Бiблii. Гл. таксама Чорт.