Интересные ссылки

Люстэрка

У народных уяўленнях сiмвал «падваення» рэчаiснасцi, мяжа памiж светамi, прадметабярэг. Л. у месцы знаходжання прад стаўнiка iншага свету адкрывае да таго доступ, робячы тым самым яго бачным для людзей, i таму Л. «не любiлi» Дамавiк, Хохлiк, якi да кучаў каню, хваробаносная жаба ды iнш. Адлюстраванне нячыстай сiлы ў Л. нават вяло да страты ёю сваёй адмоўнай моцы, што звязвалася, акрамя iншага, i з эфектам па дваення, i з агульнай негатыўнай семантыкай парнасцi. У сакральны час, калi выклiканне прадстаўнiкоў iншасвету было абавязковай рыту альнай умовай, Л. выдатна выкон вала ролю медыятара, што яскрава назiраецца ў мантычных абрадах. Выкарыстанне гэтага прадмета кан струявала сiтуацыю наведвання таго свету i яго бачанне, бачанне фактычна духа продка, якi набывае выгляд жанiха i завецца «суджаны». Глядзецца ў Л. забаранялася немаў ляцi, што пагражала пераўтварэн нем яго ў чарадзея, магло выклiкаць «перавернутае» жыццё, хваробы; ця жарнай жанчыне i нявесце, iза лявалiся ад Л. i нябожчыкi г. зн. усе тыя асобы, што знаходзiлiся ў стане пераходу, былi адкрытыя да кантактаў з iншасветам. Небяспеч ным было не толькi сутыканне праз Л. з iншасветам, але i пагроза па дваення мiж светам людзей i светам нячыстай сiлы. Важкiм параметрам семантыкi Л. выступае i iдэя канцэнтрацыi ў iм частак душы чалавека, што спарадзiла страх перад пабiтым Л., прадпiсанне глядзецца ў Л. у стане дыскамфорту, пры вяртаннi перад дарогай, не памыўшыся пасля нач нога сну (падчас якога душа адля тала ад цела) ды iнш. У гэтым пла не Л. выконвае функцыю праекцыi цi адлюстравання i тым самым ста суецца з сценем i рэхам. У агульных уяўленнях пра свет жывых i свет мёртвых менавiта Л. служыць у якасцi мадэлi іх судачы ненняў: той свет нярэдка асэнсоўва ецца як «залюстроўе», як пера вернуты свет жывых, як гэты свет, дзе, прынамсі, правае i левае мяня юцца месцамi.