Интересные ссылки

Любмел

Бог шлюбу, у гонар яко га ў Мiнскай i Вiцебскай губернях ладзiлi абрад. У дзень вяселля апра налi прыгожага хлопчыка 1012 га доў у белую кашулю з прыгожым по ясам, абувалi ў чырвоныя боты цi чаравiкi, на галаву надзявалi вянок з чырвоных кветак цi накшталт вян ка чырвоны завой, прыбiраючы яго такiм чынам у Л. Падобным чынам сяляне выбiралi са свайго асяроддзя выканаўцу на ролю той цi iншай мiфiчнай iстоты. Пераапрануўшыся ў адпаведную вопратку, стваралi па трэбны персанаж, якi станавiўся цэн трам абраду (Лёля, Куст, Русалка, Шчадрэц, Ярыла ды iнш.). Разам з бацькамi жанiха i нявесты Л. сустра каў маладых, даруючы iм мядзяныя манеты ў чырвонай хустачцы. Тыя кланялiся яму i, прывёўшы пад рукi ў пакой, садзiлi Л. поруч з сабою на ганаровае месца. Ён частаваў iх вiном i закускаю. Вобраз Л. згадва ецца i ў вясельных песнях: «Прыго жая ты, красачка, // Уселася з Люб мелам. // Бадай жа ён табе, матачка, // Даў долю з тваiм мiлым». Калi маладыя iшлi ў камору на першую шлюбную ноч, Л. разуваў жанiха, а ў чаравiкi нявесты клаў мядзяныя грошы, якiя лiчылiся свя тым дарам i абяцаннем кахання. Раз лад сямейнага кахання адбiўся ў прымаўцы «Любмелевы грошы згу бiлi». Л. у беларускай мiфалогii выс тупае аналагам старажытнагрэцкаму Гiменэю.