Интересные ссылки

Любiзнiк

Любнста, прыварот, прысушка, прываротны сродак, які выкарыстоўваўся дзеля таго, каб выклікаць у кагосьці гарачае любоў нае пачуццё. Iснавалі розныя споса бы такога любоўнага чаравання. Для гэтага выкарыстоўваліся іголка з ніткай, апярэзванне маладых лю дзей ваўняным паскам або трохразо вы абыход вакол іх, частае сумеснае ўжыванне акрайчыкаў хлеба, саломы ці сена, што павіслі на прыдарожных кустах, вада пасля мыцця ў святоч ны дзень, гарэлка, у якой была за мучана пчаліная матка, зямля са сля доў прыгледжанай асобы, яблык, які тройчы трымалі пад пахай у час на бажэнства, галава каршуна, ноша ная на жываце, дробка солі, абнесе ная вакол хлопца або дзяўчыны, розныя рэчы, якія мелі кантакт з пад пахамі або з потам таго, хто пры чароўвае, дзве жабы, адарваная ад жывога крата лапка ды інш. Але са мым моцным сродкам лічыліся «кручкі» і «вілачкі», якія здабывалі ся рознымі спосабамі. Самым, відаць, распаўсюджаным быў такі: жывога кажана нанач закопвалі ў мурашні ку і адыходзілі не азіраючыся, каб не аглухнуць на ўсё жыццё і каб галава не засталася тварам назад, на рані цу адкопвалі дзве костачкі ў выгля дзе кручочка і вілачак. Каб прысу шыць кагосьці да сябе, трэба было неўпрыкмет пацягнуць яго да сябе або ціхенька кальнуць з боку сэрца. Пасля гэтага ўзнікае неверагодна моцнае каханне да таго, хто такім кручком скарыстаўся. Каб адсушыць моцна закаханага, трэба было ціхень ка адштурхнуць яго ад сябе ад ка хання не застанецца і следу. Здабы валі такія костачкі і з дзвюх спараных жаб падчас іх нерасту, а таксама з дрэва, на якім спявае салавей.