Интересные ссылки

Лысы

Прыкмета чалавека, якая ў традыцыйным жыццi беларусаў на была рознабаковы культурны сэнс. Папершае, адсутнасць валасоў па значала асобу з сакральнымi здоль насцямі ўступаць у дачыненні з «тым» светам. Макаўка як мяжа свай го, нутранога якраз i станавiлася зо най кантакту. Падругое, чалавек, якi вылучаўся дадзенай прыкметай, надзяляўся незвычайнымi або ра зумовымi, або сексуальнымi здоль насцямi, што, дарэчы, у народным успрыманнi ўзаемазвязана, бо па цвярджае судачыненні верху i нiзу («Бойся лысых i рыжых: лысы дужа разумны, а рыжы надта хiтры»; «А чаго ты, лысы, без валос астаўся? А таго, што рана з дзеўкамi спазнаўся»; мела значэнне і падабенства лысага чалавека і фаласа). Акрамя таго, лысiна як адступленне ад цялеснай нормы, што зяўляецца унiверсаль ным крытэрам іншасвету, пазначае прадстаўнiка дэманалогii параўн. чорт лысы. Асабліва ўстойлiвае азначэнне жывёлы з белай плямай на лобе як Л. сведчыць аб вылучанасцi i сакральнасцi гэтай прыкметы, яе першапачатковага сэнсу маркi- раваць светлае, блiскучае (і нябес нае). Л. жывёлы, вiдаць, першапа чаткова прысвячалiся боству i выступалi ў якасцi ахвяры. З Л. персанажаў мiфалогii бела русаў вылучаецца Бурая баба жонка вупыра, старая нязграбная кабета без вушэй i носа, што хавае сваю лысiну пад вялiкiм мухаморам, а таксама св. Мікола і, відаць, Ма роз Зюзя. Iснавала павере, што, каб суняць надта моцныя маразы, трэ ба было налічыць па памяці дванац цаць знаёмых Л. людзей. Параўн. Лысая гара.